На фэст у Будслаў з'язджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, вялікая колькасць святароў і прадстаўнікі самых розных манаскіх ордэнаў. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасцях Апостальскі нунцый у Беларусі. Прыязджаюць у Будслаў прадстаўнікі Грэка-Каталіцкага (уніяцкага) духавенства і Праваслаўнай Царквы, а таксама іерархі іншых краін, прадстаўнікі ўрада і мясцовага кіраўніцтва.
Праграма свята ўключае сустрэчу і прывітанне паломнікаў святарамі, Святыя Імшы, якія ідуць адна за адной, начную працэсію са свечкамі, маладзёжнае малітоўнае чуванне, пакланенне найсвяцейшым дарам, гадзіны малітвы Маці Божай, святы Ружанец, літанію да Божай Маці і інш.
З нашай парафіі плануецца невялікае вандраванне ў Будслаў.
Выезд з Горак – 30 чэрвеня а 17.00;
Вяртанне – 1 ліпеня а 8.00.
Падчас пілігрымкі мы прымем удзел м.інш. у начной працэсіі з фігурай Маці Божай Фацімскай, а таксама ва ўрачыстай Эўхарыстыі.
Колькасць месцаў – абмежаванае. Ахвяраванне за ўдзел – 5,00 рублёў (па-магчымасці). Жадаючых прыняць удзел ужо як найхутчэй просім звяртацца да душпастыра.