За сясцёр законных і кансэкраваных жанчын
Молімся за законніц і кансэкраваных жанчын, дзякуючы ім за іх місію і адвагу, каб яны працягвалі знаходзіць новыя адказы на выклікі нашага часу.
Малітоўныя інтэнцыі Рымскага Пантыфіка з’яўляюцца плёнам разважання над сучаснымі падзеямі ў свеце і эфектам размоў з людзьмі падчас яго пастырскіх падарожжаў.
Гэтыя намеры - адказ на розныя выклікі і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца людзі розных кантынентаў. Яны таксама ўпісваюцца ў місійную і пастырскую функцыю Касцёла – іншымі словамі – яны з’яўляюцца плёнам распазнавання Папы таго, што з’яўляецца вырашальным для Касцёла і свету ў дадзены момант.
Як правіла, на паасобны месяц прызначаецца асобная інтэнцыя. Яна вызначаецца ў наступным ключы: адзін раз гэта паўсюдная інтэнцыя, другі раз звязана з евангелізацыяй і гэтак далей па чарзе.
Часам, аднак, калі гэтага патрабуе сітуацыя, Святы Айцец можа дадаць другую малітоўную інтэнцыю на пэўны месяц – у такім выпадку яна звязана з бягучымі падзеямі ў свеце або неадкладнымі патрэбамі, такімі як нп. дапамога пацярпелым ад стыхійных бедстваў. Мэтай дадатковай інтэнцыі з'яўляецца таксама большая мабілізацыя для дапамогі людзям, якія маюць дачыненне да дадзенай сітуацыі, якой гэты намер датычыць.
Святы Айцец асаблівым чынам даверыў свае папскія інтэнцыі Апостальству Малітвы - арганізацыі, мэтай якой з’яўляецца штодзённае паглыбленне духу малітвы сярод сваіх членаў і заахвочванне хрысціян адказаць на заклік Святога Айца да малітвы.