РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА
БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у панядзелак, аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 11 чэрвеня – Нядзеля Cвятой Тройцы – святая Імша ў 16.00.
- У літургіі на гэтым тыдні:
- Панядзелак, 5 чэрвеня – успамін св. Баніфацыя
- Чацвер, 8 чэрвеня – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара
- Нядзеля, 11 чэрвеня – урачыстасць Святой Тройцы
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- месяц чэрвень – месяц асаблівай малітвы праз Літанію да Сэрца Езуса Хрыста.
- У чацвер – малітва за святароў Магілёўшчыны.
- Месяц чэрвень – багаты на святы ў парафіях Магілёўшчыны:
- 5 чэрвеня – у 19.00 – свята ў Чавусах
- 11 чэрвеня – у 11.00 – прастольнае свята ў Касцюковічах.
- 13 чэрвеня – у 18.00 – парафіяльнае свята ў парафіі св. Антонія ў Магілёве
Душпастыры і вернікі шчыра запрашаюць прыняць удзел, па меры магчымасцей.
- Арганізуецца пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў. Тэрмін паломніцтва - 22-30 чэрвеня. Пілігрымы пройдуць за 9 дзён больш за 250 км. Хто б хацеў прыняць удзел – звяртаемся да святара парафіі.
- Шчырая падзяка ўсім, хто дапамог зрабіць хрысцільню, якая патрэбная для ўдзялення сакраманту хросту.
- Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а асабліва – за падрыхтоўку дэкарацый.
- Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!