РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА
БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу– святая Імша ў 18.00
- у аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 4 чэрвеня – Нядзеля Спаслання Духа Святога – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
- У літургіі на гэтым тыдні:
- Серада, 31 мая – свята Адведзінаў НПМ
- Чацвер, 1 чэрвеня – успамін св. Юстына
- Субота, 3 чэрвеня – успамін свв. Караля Луангі і паплечнікаў.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- Набліжаецца месяц чэрвень – месяц асаблівай малітвы праз Літанію да Сэрца Езуса Хрыста.
- У чацвер – малітва аб пакліканнях да Божай службы.
- Месяц чэрвень – багаты на святы ў парафіях Магілёўшчыны:
- 3 чэрвеня – у 12.00 – парафіяльнае свята ў Фашчаўцы;
- 5 чэрвеня – у 19.00 – свята ў Чавусах
- 13 чэрвеня – у 18.00 – парафіяльнае свята ў парафіі св. Антонія ў Магілёве
- 11 чэрвеня – у 11.00 – прастольнае свята ў Касцюковічах.
Душпастыры і вернікі шчыра запрашаюць прыняць удзел, па меры магчымасцей.
- Арганізуецца пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў.Тэрмін паломніцтва - 22-30 чэрвеня. Пілігрымы пройдуць за 9 дзён больш за 250 км. Хто б хацеў прыняць удзел – звяртаемся да святара парафіі.
- 3 чэрвеня – дзень нараджэння ў а. Юрыя Находкі, які апекаваўся нашай парафіяй. Шчыра запрашаю да малітвы ў яго інтэнцыі.
- Як бачым, у нас з’явілася некаторая новая літургічная мэбля – падстаўка пад імшал, амбонка для Божага Слова, а таксама пюпітр для месца кіравання літургіяй.
- Ёсць ідэя таксама змайстраваць невялікую хрысцільню, якая патрэбная для ўдзялення сакраманту хросту. Хто б меў жаданне і магчымасць ахвяраваць нейкія сродкі менавіта на гэтую мэту – сённяшнія ахвяраванні, сабраныя пасля святой Імшы, будуць прызначаныя для набыцця неабходных матэрыялаў. Скласці ахвяраванне можна і ў іншы, больш спрыяльны час. Ужо цяпер кожнаму хочацца сказаць: “Вялікі дзякуй”.
- Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы.
- Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!