РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 14 мая – V Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 16.00.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.У чацвер – малітва аб пакліканнях да Божай службы.
- месяц май – час, калі мы асаблівым чынам просім заступніцтва Багародзіцы – молячыся Літаніяй Ларэтанскай – запрашаем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах – штодзённа пасля святой Імшы.
- Молімся за парафію св. Сымона і св. Алены г. Мінска, дзякуючы падтрымцы якой мы можам працягнуць працы па пабудове сакрыстыі.
- У краме Еўраопт знаходзяцца скарбонкі, у якія можна скласці ахвяраванне ў фонд “Адкрытыя сэрцы”. Такім чынам мы можам далучыцца да руху захавання жыцця ненароджаных дзетак.
- Запрашаем слухаць онлайн каталіцкае “Радыё Марыя” па беларуску. На нашай парафіяльнай старонцы таксама ёсць плэер, каб гэта зрабіць.
- Нядаўна “Радыё Марыя” аб’явіла аб ініцыятыве збору ахвяраванняў на пэўную канкрэтную мэту – набыццё патрэбнага абсталявання “Радыё Марыя” для Дома Міласэрнасці, які знаходзіцца ў г. п. Лагішын. Хто хацеў бы дапамагчы ахвяраваннем – калі ласка, звяртаемся да кс. Андрэя.
- Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы.
- Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме.
- Як бачым, у нашай парафіі з’явіўся новы абрус – дар сям’і Грабоўскіх. сп. Адам разам з жонкаю перадаюць шчырыя віншаванні. Памолімся ў іх інтэнцыі: “Вітай, Марыя…”
- Пры выхадзе з капліцы – новы выпуск парафіяльнага бюлетэня Emmaus.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!