^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 02 Май 2017 08:52

Пастырскія аб’явы на 30 красавіка 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІІІ Велікодная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ   НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю –  7 мая  – ІV Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 16.00.
  1. кс. Андрэй знаходзіцца ў Мінску, у парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) – каб распавесьці аб Горацкай парафіі і сабраць ахвяраванні на патрэбы нашай супольнасці – запрашаем памятаць у сваіх малітвах за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.У чацвер – малітва аб пакліканнях да Божай службы.
  3. месяц май – час, калі мы асаблівым чынам просім заступніцтва Багародзіцы – молячыся Літаніяй Ларэтанскай – запрашаем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах – штодзённа пасля святой Імшы.
  4. У многіх парафіях вернікі збіраюцца разам на супольную малітву перад святой Імшой. Паспрабуем гэта зрабіць і ў нашай супольнасці – за 5 хвілін перад Ахвярай святой  Імшы будзем маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
  5. У бліжэйшую пятніцу – 5 мая – дзень свайго нараджэння будзе перажываць Лысенкова Валянціна.
  6. Памолімся за кс. Роберта Мацееўскага, які завяршыў сваё служэнне  ў Беларусі. Молімся за парафію ў Мсціслаўі, якой часова будзе апекавацца кс. Павел Адамовіч з Крычава.
  7. У краме Еўраопт знаходзяцца скарбонкі, у якія можна скласці ахвяраванне ў фонд “Адкрытыя сэрцы”. Такім чынам мы можам далучыцца да руху захавання жыцця ненароджаных дзетак.
  8. У парафіяльным доме мы распачалі арганізацыю парафіяльнай бібліятэкі – вялікае “Дзякуй” Настассі Матвеевай, Каралінцы і п. Яўгеніі. Хто хацеў бы дапамагчы ў тым, каб фонд будучай бібліятэкі павялічыўся – запрашаем!
  9. Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы.
  10. Пры выхадзе з капліцы – новы выпуск парафіяльнага бюлетэня Emmaus. У ім знойдзем – расклад багаслужэнняў на месяц май, а таксама душпастырскія аб’явы.
  11. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1463 раз

Наведвальнікі

6537942
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
245
332
8709
6527896
8895
9690
6537942
Your IP: 18.97.14.84
Server Time: 2025-02-08 14:58:14
Счетчик joomla