РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 30 красавіка – ІІІ Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 16.00.
- Сёння – 23 красавіка – парафіяльнае свята ў каталікоў Асіповіч. Таксама ў Магілёве арганізуецца з 2006г. парафія Божай Міласэрнасці. Будзем памятаць аб іх у сваіх малітвах.
- Таксама сёння – дзень імянін біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Молімся аб дарах Духа Святога для вялебнага іерарха, які, калі памятаем, наведваў нашую супольнасць у 2014г.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- У многіх парафіях вернікі збіраюцца разам на супольную малітву перад святой Імшой. Паспрабуем гэта зрабіць і ў нашай супольнасці – за 5 хвілін перад Ахвярай святой Імшы будзем маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
- 24 карасавіка – імяніны ў а. Ежы Вежхоўскага, віцэ-дзекана Магілёўскага дэканату, пробашча парафіі св. Антонія ў Магілёве; 29 красавіка – гадавіна святарскага пасвячэння кс. Андрэя Яркаўца, дэкана Бабруйскага дэканату.
- 30 красавіка – у наступную нядзелю – свята парафіі будзе знаходзіцца ў Мінску, у парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) – каб распавесьці аб Горацкай парафіі і сабраць ахвяраванні на патрэбы нашай супольнасці – запрашаю ўжо цяпер аб малітве ў гэтай інтэнцыі. Святую Імшу ў Горках будзе цэлебраваць кс. Аляксандр Шупенька са Шклова.
- У мінулую пятніцу – 21 красавіка – дзень свайго нараджэння перажывала Анастасія Грамыка.
- Памолімся за кс. Роберта Мацееўскага, які завяршае сваё служэнне ў Беларусі. Молімся за парафію ў Мсціслаўі, якой часова будзе апекавацца кс. Павел Адамовіч з Крычава.
- У краме Еўраопт знаходзяцца скарбонкі, у якія можна скласці ахвяраванне ў фонд “Адкрытыя сэрцы”. Такім чынам мы можам далучыцца да руху захавання жыцця ненароджаных дзетак.
- 25 чэрвеня ў Вільнюсе адбудзецца беатыфікацыя арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса. З Магілёва арганізоўваецца пілігрымка, якая адбудзецца 24-26 чэрвеня. Больш інфармацыі знойдзем на аб’яве пры выхадзе з капліцы.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!