РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- з панядзелка па суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе
- у нядзелю – 27 лістапада – святая Імша ў 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 21 лістапада – успамін Ахвяравання НПМ
- 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі
- 24 лістапада – успамін свв. Андрэя Зунг Лака і паплечнікаў
- З 21 па 29 лістапада – кс. Андрэй будзе недасяжны (выезд у Польшчу).
27 лістапада замяняць нашага душпастыра будзе кс. Валерый Орсік з Оршы. Вялікая просьба – паклапаціцца аб тым, каб своечасова адкрыць капліцу і падрыхтаваць усё неабходнае.
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
- У наступную нядзелю –пачатак новага літургічнага года – Адвенту.
- Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!