РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у аўторак – святая Імша ў 18.00
- у сераду – святая Імша ў 18.00
- у панядзелак, чацвер, пятніцу, суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе.
- у нядзелю – 16 кастрычніка – святая Імша ў 16.00. Перад святой Імшой – ружанцовае набажэнства.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 15 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Езуса
- Кастрычнік – месяц, калі мы асаблівым чынам закліканы да малітвы на ружанцы.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- 12 кастрычніка – 73-я гадавіна бітвы пад Леніно. Спадзяёмся, што так як і ў мінулыя гады, будзем мець магчымасць памаліцца за усіх загінуўшых у гады ІІ Сусветнай вайны.
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- 16 кастрычніка – 15.00 – спатканне катэхетычнае для дзяцей (у капліцы).
- У сеціве распачало працу “Радыё Марыя” па беларуску (тэставая версія). Ужо на сённяшні дзень ёсць магчымасць штодзённа яднацца ў малітве – святая Імша, ружанцовая малітва, навіны Ватыканскага Радыё.
- Шчырая падзяка за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)