РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у чацвер – святая Імша ў 18.00
- у нядзелю – 24 верасня – 10.00 – святая Імша
- На бягучым тыдні ў літургіі:
20 верасня – успамін Маці Божай Бялыніцкай
21 верасня – свята св. Мацея
- У аўторак – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Распачнецца вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Таксама ў гэты дзень асаблівым чынам будзем далучацца да Сусветнай малітвы аб міры.
- 24-25 верасня – адбудзецца пешая пілігрымка Магілёў-Бялынічы.
- 24 верасня у Мсціслаўі а 9.30 з нагоды свята «Дажынкі-2016» адбудзецца святая Імша падзякі за ўраджай. Хто хацеў бы далучыцца да супольнай малітвы – планаваны выезд з Горак а 8.15. Звяртацца да святара.
- 25 верасня а 15.00 – парафіяльнае свята ў Бялынічах. Таму ў нашай капліцы святая Імша будзе толькі а 10 гадзіне. Хто хацеў бы далучыцца да святкаванняў у гістарычнай “Беларускай Чэнстаховы” – звяртаемся да святара. Выезд у Бялынічы з Горак – а 12.30. Вяртанне – каля 19.00
- Шчырая падзяка ўсім за актыўны ўдзел падчас нашага парафіяльнага свята, за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)