РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак і аўторак – святой Імшы у капліцы не будзе
- у сераду, пятніцу – 18.00 – святая Імша
- у чацвер, субота – 10.00 – святая Імша
- у нядзелю – 12 чэрвеня – 16.00 – святая Імша
- У літургіі ўспамінаем:
- 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала
- Як памятаем, раней была пададзеная інфармацыя аб арганізацыі пешай пілігрымкі. Магілёў-Будслаў. Нажаль з “тэхнічных” прычын асобнай пілігрымкі з Магілёўшчыны не будзе. Аднак ёсць магчымасць далучыцца да іншых пілігрымак.
- Месяц чэрвень, які хутка наступіць, будзем перажываць, асаблівым чынам звяртаючыся да Госпада Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста – у капліцы пасля кожнай святой Імшы на працягу ўсяго месяца – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
- 9 чэрвеня мінулага года – Папа Францішак прызначыў біскупам Аляксандра Яшэўскага, салезіяніна, які з’яўляецца дапаможным біскупам нашай архідыяцэзіі з асаблівым пастырскім клопатам над Магілёўшчынай. Заахвочваем да малітвы за біскупа Аляксандра, каб ён сапраўды аддана і плённа працаваў на нашай зямлі.
- 13 чэрвеня – свята ў парафіі св. Антонія ў Магілёве. Адпустовая святая Імша адбудзецца вечарам а 18.00. Хто хацеў бы далучыцца да святкаванняў – будзем арганізоўваць невялікую пілігрымку. Вялікая просьба на працягу тыдня паразважаць і калі будзе жаданне і магчымасць – звяртацца да святара.
- Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)