РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
аўторак – 18.00 – святая Імша
серада – 18.00 – святая Імша, малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай
чацвер – 10.00 – святая Імша
пятніца – 18.00 – святая Імша, набажэнства перапрашэння.
субота - 10.00 – святая Імша
нядзеля, 05.06.2016 – 16.00 – святая Імша
У літургіі ўспамінаем:
- 31 мая – свята Адведзінаў НПМ
- 1 чэрвеня – успамін св. Юстына, мучаніка
- 3 чэрвеня – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- 4 чэрвеня – успамін Беззаганнага Сэрца НПМ
- Шчыра дзякуем за удзел ўмаёвых набажэнствах, асабліва тым, хто далучаўся да супольнай малітвы ў буднія дні.
- Арганізуецца пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў. Пачатак пілігрымкі - 23 чэрвеня.
- 31 мая, у аўторак – 35-ая гадавіна святарскага пасвячэння мітрапаліта Тадэвуша.
- Месяц чэрвень, які хутка наступіць, будзем перажываць, асаблівым чынам звяртаючыся да Госпада Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста – у капліцы пасля кожнай святой Імшы на працягу ўсяго месяца – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
- 1 чэрвеня - Міжнародны дзень дзяцей, таксама вядомы як Міжнародны дзень абароны дзяцей. Запрашаем на супольную малітву за нашых дзетак!
- 3 чэрвеня – паводле рашэння біскупаў Беларусі – будзе перажывацца як асаблівы дзень “Набажэнства перапрашэння” за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло нашага народа. Таксама біскупы заклікаюць да да захавання сціслага посту ў гэты дзень.
- 4 чэрвеня – парафіяльнае свята ў Фашчаўцы. Хто хацеў бы далучыцца да святкаванняў – будзем арганізоўваць невялікую пілігрымку.
- Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)