^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 21 Март 2016 08:51

Набліжаецца Святы Пасхальны Трыдуум!!!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

24-27 сакавіка – Касцёл будзе перажываць асаблівыя дні, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», падчас якіх урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжавнне, пахаванне і ўваскрасенне свайго Пана Езуса Хрыста.

Вялікі чацвер

Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

На гэтай Імшы гучыць гімн Хвала на вышынях Богу, якога не было на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна б’юць званы, якія пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль Хвала на вышынях Богу не загучыць ізноў падчас Пасхальнай вігіліі.

У некаторых касцёлах падчас Імшы Вячэры Пана адбываецца абрад абмывання ног на ўспамін таго, што Езус перад апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гэтсэмані.

З алтара здымаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым.

 

Вялікі чацвер - дзень Эўхарыстыі і Святарства, асаблівай малітвы за пакліканых да служэння Богу і людзям.

Вялікая пятніца

У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых.

У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.

Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

 

Вялікая субота

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.

Пасхальная Вігілія

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі. Затым спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана, пасля чаго ў Літургіі Слова, значна больш працяглай, чым звычайна, Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва.

Трэцяя частка Вігіліі — гэта Літургія Хросту, падчас якой асвячаецца вада і адбываецца хрост тых, хто рыхтаваўся прыняць гэты сакрамэнт, а ўсе астатнія вернікі аднаўляюць свае хросныя абяцанні.

Нарэшце, пасля адбываецца Эўхарыстычная Літургія, у якой адбываецца ўспамін смерці і ўваскрасення Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві.

Прочитано 2548 раз

Наведвальнікі

6434790
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
190
1062
2338
6424515
4555
43525
6434790
Your IP: 3.238.202.29
Server Time: 2024-11-05 02:47:46
Счетчик joomla