^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Воскресенье, 28 Февраль 2016 08:00

Што такое Caritas?

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У трэцюю нядзелю Вялікага посту традыцыйна ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень «Caritas». У гэты дзень ва ўсіх святынях нашай краіны вернікі складаюць дабравольныя ахвяраванні на ўтрыманне дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Беларусі і моляцца за тых, хто ўтварае гэтую арганізацыю і дапамагае ёй. Прапануем Вашай увазе невялікае разважанне Бенедыкта XVI над тым, у чым заключаецца сутнасць паняцця “caritas”.

Любоў – «caritas» – гэта надзвычайная сіла, якая заахвочвае людзей адважна i ахвярна ўдзельнічаць у справе справядлівасці i спакою. Гэтая сіла бярэ свой пачатак у Богу – спрадвечнай Любові i абсалютнай Праўдзе. (...)

Любоў (caritas) – гэта галоўны шлях сацыяльнага вучэння Касцёла. Усялякая адказнасць i ўдзел, акрэсленыя гэтым вучэннем, жывяцца любоўю, якая згодна з навучаннем Езуса з’яўляецца сінтэзам усяго Закону. Яна змяшчае праўдзівы змест асабістых адносінаў з Богам i бліжнім; з’яўляецца не толькі прынцыпам мікраадносінаў: сяброўскіх сувязяў, сямейных, малой групы, але таксама макраадносінаў: грамадскіх, эканамічных i палітычных. Для Касцёла, сфарміраванага Евангеллем, любоў з’яўляецца ўсім, таму што ўсё вынікае з Божай любові, праз яе ўсё набывае форму, да яе ўсё скіравана. Любоў – гэта найбольшы дар, які Бог перадаў людзям, гэта Яго абяцанне i наша надзея. (...)

Паколькі любоў (caritas) напоўнена праўдай, чалавек можа зразумець багацце яе каштоўнасці, можа дзяліцца ёй i перадаваць яе. Бо праўда – гэта lógos, што стварае diálogos, a значыць камунікацыю i еднасць. Праўда, дазваляючы людзям выйсці з кола суб’ектыўных меркаванняў i адчуванняў, дае ім магчымасць пераадолець культурныя і гістарычныя абумоўленасці, а таксама сустрэцца ў ацэнцы каштоўнасцяў i сутнасці рэчаў. Праўда адкрывае i яднае розумы ў lógos любові: гэта хрысціянскае абвяшчэнне i сведчанне любові. У дадзеным грамадскім і культурным кантэксце, у якім распаўсюджана тэндэнцыя да рэлятывізацыі праўды, перажыванне любові ў праўдзе вядзе да разумення, што выбар хрысціянскіх каштоўнасцяў з’яўляецца справай не толькі карыснай, але неабходнай для будавання добрага грамадства, а таксама для сапраўднага і інтэгральнага чалавечага развіцця. Хрысціянства любові без праўды можна лёгка ператварыць у сховішча добрых пачуццяў, карысных у грамадскім суіснаванні, але другасных. Такім чынам не было б ужо праўдзівага і адпаведнага месца для Бога ў свеце.  Любоў, пазбаўленая праўды, зводзіцца да вузкага асяроддзя, пазбаўленага зносінаў з іншым чалавекам. Яна выключана з праектаў i працэсаў будавання, у дыялогу ведаў i чынаў, універсальнага чалавечага развіцця.

Caritas – гэта любоў прынятая i падараваная. Гэта «ласка» (cháris). Яе крыніцай з’яўляецца крыштальная любоў Айца да Сына, у Духу Святым. Гэта любоў, якая з Сына сплывае на нас. Гэта любоў творчая, дзякуючы якой мы існуём; гэта любоў адкупленчая, дзякуючы якой мы з’яўляемся новым стварэннем. Гэта любоў аб’яўленая i рэалізаваная Хрыстом, якая «вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога». Людзі, як адрасаты Божай любові, сталі суб’ектамі любові i пакліканы стаць прыладамі ласкі дзеля пашырэння Божай любові i стварэння повязяў любові.

Паводле Бенедыкт XVI, CARITAS IN VERITATE пп. 1-5

Прочитано 2476 раз

Наведвальнікі

6434809
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
209
1062
2357
6424515
4574
43525
6434809
Your IP: 3.238.202.29
Server Time: 2024-11-05 02:55:00
Счетчик joomla