- На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, аўторак, пятніцу – святая Імша ў 18.00
ü у сераду– cвятая Імша ў 7.00
ü у чацвер – cвятая Імша ў 10.00
ü у суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе
ü у наступную нядзелю, 13снежня – святая Імша ў 10.00
- У літургіі:
ü 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупа і Доктара Касцёла
ü 8 снежня – урачыстасць абавязковая Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія адбываюцца па серадах а 7.00.
- 12 снежня ў Мінску адбудзецца святая Імша на заканчэнне паслугі ў якасці Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. У той самы дзень у Магілёве адбудзецца чуванне моладзі (на працягу дня)
- 13 снежня, у наступную нядзелю, а 15.00 у Крычаве – парафіяльнае свята. Жадаючыя далучыцца да святкаванняў – звяртацца да святара.
- 8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Святы Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Францішак. Дэвіз Года Міласэрнасці – “Міласэрныя як Айцец”. 13 снежня ў Магілёве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Брамы Міласэрнасці, бо магілёўскі касцёл Унебаўзяцця НПМ стане асаблівым месцам, дзе будуць святкавацца розныя юбілеі ў нашым рэгіёне.
- Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!