- На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, сераду, чацвер – святой Імшы ў капліцы не будзе
ü у аўторак – cвятая Імша ў 10.00
ü у пятніцу – святая Імша ў 18.00
ü у суботу – святая Імша ў 7.00
ü у наступную нядзелю, 6 снежня – святая Імша ў 10.00 і 16.00
- У літургіі:
ü 30 лістапада – свята св. Андрэя Апостала
ü 3 снежня – успамін св. Францішка Ксаверыя, святара
- Распачынаем Адвент – час радаснага чакання на Хрыста Збавіцеля. Згодна з традыцыяй мы бяром у гэты час пэўныя канкрэтныя пастановы, якія дапамогуць перажыць належным чынам гэты Богам дадзены час. Адной з магчымасцей належнага перажывання Адвенту з’яўляецца Раратняя Святая Імша – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія будуць адбывацца па серадах а 7.00 (выключэнне – бліжэйшая серада).
- На сённяшні дзень да нас сваё слова скіроўвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
- у Магілёўскай вобласці распачынаецца душпастырства чыгуначнікаў. а. Гжэгаж Ксёнжэк, адказны за вышэйузгаданае душпастырства звяртаецца з просьбай аб тым, каб працаўнікі чыгункі каталіцкага веравызнання звярнуліся да сваіх душпастыраў.
- 8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Святы Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Францішак. Падрабязную праграму перажывання ў нашым рэгіёне дадзенага юбілейнага года знойдзем на старонцы, прысвечанай Каталіцкаму Касцёлу на Магілёўшчыне (www.mohylev-katolik.by).
- Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы, а таксама падрыхтоўку адвентавага вянка.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!