v На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
ü аўторак, чацвер – святая Імша ў 10.00
ü у нядзелю – святая Імша ў16.00
v 24 чэрвеня – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
v чэрвень – месяц асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – шчыра запрашаем да ўдзелу ў чэрвеньскіх набажэнствах, падчас якіх будзем маліцца Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
v У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
v 27 чэрвеня ў Мінску адбудзецца біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, які прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
v Паводле распараджэння Ардынарыя архідыяцэзіі 5 ліпеня ўсе св. Імшы ва ўсіх касцёлах Магілёўскага і Бабруйскага Дэканатаў (без выключэння) павінны быць перанесены на вячэрні час, паколькі ў гэты дзень у Магілёве а 11.00 адбудзецца святая Імша, якая будзе пачаткам служэння біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у нашым рэгіёне. Тэкст узгаданага Распараджэння знаходзіцца на дошцы аб’яў.
v Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы на мінулым тыдні. Ахвотных прыбіраць святыню запрашаем паводле графіка, які знаходзіцца на дошцы аб’яў у сакрыстыі.
v Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)