v На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
ü аўторак, чацвер – святая Імша ў 10.00
ü у суботу - святая Імша ў 10.00
ü у нядзелю – святая Імша ў16.00
v чэрвень – месяц асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – шчыра запрашаем да ўдзелу ў чэрвеньскіх набажэнствах, падчас якіх будзем маліцца Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
v У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
v Вельмі радасная навіна: Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам нашай архідыяцэзіі кс. Аляксандра Яшэўскага. Шчыра запрашаем да малітвы за біскупа наміната, каб мог плённа выконваць пастырскае служэнне.
v Вялікая просьба да ўсіх, у каго захаваліся фотаздымкі з часу адраджэння нашай парафіі – добра было б зрабіць парафіяльны архіў.
v Наступны, 2016 г. – асаблівы для нашай парафіі, бо ў 2006 дэкрэтам біскупа Антонія Дзям’янкі была адноўлена каталіцкая супольнасць у Горках. Таму менавіта ў 2016г. у нашай парафіі плануецца ўдзяленне сакраманту канфірмацыі – сакраманту хрысціянскай сталасці. З восені распачнецца падрыхтоўка – асаблівыя сустрэчы, падчас якіх будзем рыхтавацца да ўрачыстасці. Просьба да ўсіх, хто яшчэ не быў бежмаваны, звярнуцца да святара.
v Шчырая падзяка п. Яўгеніі і п. Аліне за прыбіранне капліцы на мінулым тыдні. Ахвотных прыбіраць святыню запрашаем паводле графіка, які знаходзіцца на дошцы аб’яў у сакрыстыі.
v Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)