v На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, суботу– святая Імша ў 10.00
ü у пятніцу - святая Імша ў 18.00
ü у суботу– святая Імша ў 9.00
ü у нядзелю – святая Імша ў16.00
v Перажываем месяц май – месяц асаблівай малітвы да Багародзіцы Марыі – шчыра запрашаем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах.
v У наступную нядзелю, 31 мая – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
v З панядзелку пасля 12.00 да вечара чацвярга святара не будзе – ён будзе удзельнічаць у фармацыйных спатканнях для святароў у Пінску. Аднак, канешне ж, пры неабходнасці заўсёды можна скантактавацца праз мабільную сувязь.
v На гэтым тыдні ў нашым дэканаце адбудуцца парафіяльныя святы ў наступных парафіях: у панядзелак, 25 мая, - ва ўспамін НПМ, Маці Касцёла – свята ў Чавусах; у суботу, 30 мая, - парафіяльны адпуст у Фашчаўцы (плануецца ўдзел біскупа Юрыя Касабуцкага). Таксама ў наступную нядзелю асаблівы дзень для каталіцкай супольнасці ў Касцюковічах – бо парафія мае тытул Найсвяцейшай Тройцы.
v Шчырая падзяка кожнаму, хто далучыўся фізічна і духоўна да тых прац, якія мы выканалі на мінулым тыдні. Перад усім, канешне ж п. Анне, якая разам са сваім мужам Аляксандрам ахвярна выканала тую працу, якая усім добра бачная.
v Ужо хутка з Божай дапамогай распачнём працы па замене даху на плябаніі – парафіяльным доме, у якім жыве святар, і ў якім ў будучым плануем абсталяваць катэхетычны зал, які можна будзе выкарыстоўваць і для спатканняў.
v Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)