v На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, сераду- святая Імша ў 18.00
ü у аўторак, чацвер, пятніцу– святая Імша ў 10.00
ü у нядзелю – святая Імша ў 16.00
v у сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
v Укасцёле свв. Сымона і Алены г. Мінска ў днях 17-19 красавіка 2015г. адбудзецца сімпозіум, прысвечаны памяці асобы і дзейнасці біскупа Баляслава Слосканса, які з'яўляўся ў свой час Адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама Мінскай дыяцэзіі. З дакладамі выступяць навукоўцы і духоўныя асобы з Латвіі і Беларусі, будзе прэзентаваны дакументальны фільм «Малітва на крыжы», прысвечаны жыццю і дзейнасці біскупа Слосканса.
v Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці.
v Катэхеза для дзетак – у нядзелю, 19 красавіка, ў 15.15.
v Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы. Хрыстос Уваскрос!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)