^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Среда, 24 Декабрь 2014 10:45

Пастырскія аб’явы на 21.12.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІV Нядзеля Адвенту.

У бліжэйшыя дні ў літургіі ўспамінаем:

  • у сераду – 24 снежня – вігілія ўрачыстасці Божага Нараджэння;
  • у чацвер – 25 снежня – урачыстасць Божага Нараджэння;
  • у пятніцу – свята св. Стэфана, першамучаніка;
  • у суботу – свята св. Яна, апостала і евангеліста.
  • у наступную нядзелю – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

На гэтым тыдні расклад святых Імшаўбудзе наступны:

у аўторак – у 10.00;

у сераду – у 22.00 – святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння;

у чацвер – у 10.00 і 16.00;

у пятніцу – у 18.00;

у суботу – у 10.00;

у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.

Запрашаем далучыцца да падрыхтоўкі дэкарацыі на Божае Нараджэнне – у аўторак на працягу дня.

Першыя 8 дзён пасля  ўрачыстасці Божага Нараджэння імкнемся перажываць радасна, таму ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пятнічны пост.


Ёсць магчымасць набыць аплаткі на вігілійны стол (кошт - дабравольная ахвяра) – звяртацца да Таццяны Анатольеўны.

Запрашаем далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую праводзіць Карытас – дабрачынная арганізацыя Касцёла. Звяртацца да Таццяны Анатольеўны. Таксама будзе магчымасць набыць каляндар на надыходзячы 2015г.

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы, а перадусім належнай падрыхтоўкі да Раства Хрыстовага!

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2141 раз

Наведвальнікі

6661337
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
424
902
3312
6651081
14471
24484
6661337
Your IP: 216.73.216.58
Server Time: 2025-10-18 10:49:42
Счетчик joomla