На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак, аўторак, чацвер - святая Імша ў 10.00
- у сераду – Раратняя Імша ў 7.00
- у нядзелю – святая Імша ў 16.00
На гэтым тыдні ў літургіі:
8 снежня – урачыстасць абавязковая Беззаганнага Зачацця НПМ. Бог ад пачатку абраўшы Марыю, каб была Маці Свайго Сына, захаваў яе ад усялякай плямы граху і адарыў поўняй ласкі. Дзякуючы гэтаму Марыя стала прыбыткам Уцелаўлёнага Слова. Дзякуючы Богу за выключны прывілей удзелены Марыі выпрошваем сабе ласку для змагання з грахом. Свята Беззаганнага Зачацця адзначалася на Ўсходзе ўжо ў VIII стагоддзі. У IX стагоддзі перайшло і на Захад. На нашых тэрыторыях пачало адзначацца гэтае свята з XIV стагоддзя. 8 снежня 1854 года папа Пій IX сцісла акрэсліў і падаў да веры праўду аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі як дагмат каталіцкай веры.
Шчыра запрашаем на Раратнюю Святую Імшу – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія будуць адбывацца па серадах а 7.00. Пасля святой Імшы - малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
ІІ Нядзеля Адвенту – Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)