На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак, пятніцу - святая Імша ў 18.00
- у сераду – Раратняя Імша ў 7.00
- у чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 16.00
На гэтым тыдні ў літургіі:
3 снежня – успамін св. Францішка Ксаверыя. Св. Францішак – іспанец, пазнаёміўся ў Парыжу са св.Ігнацыям Лаёлам, заснавальнікам Таварыства Езуса. Пад яго ўплывам стаў адным з яго гарлівых супрацоўнікаў у новым законе.Быў высланы на місію ў Індыю і навярнуў шматлікія народы паганаў. Потым распачаў Евангелізацыю Японіі. Меў намер падацца яшчэ і ў Кітай, але Бог яго паклікаў да вечнасці на гары Санцян каля Кантону 3 снежня 1552 года. Надзвычайная апостальская дзейнасць была плёнам яго глубокага унутранага жыцця і вернасці духоўным практыкаванням. Св. Францішак Ксаверый з’яўляецца апекуном каталіцкіх місій. Яго свята прыпамінае абавязак падтрымкі місій малітвай і ахвярай.
Распачалі мы новы літургічны перыед – Адвент – час радаснага чакання на Хрыста Збавіцеля. Згодна з традыцыяй, якая існуе на нашай зямлі, мы бяром у гэты час пэўныя канкрэтныя пастановы, якія дапамогуць перажыць належным чынам гэты Богам дадзены час.
Адной з такіх магчымасцей з’яўляецца Раратняя Святая Імша – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія будуць адбывацца па серадах а 7.00. Пасля святой Імшы - малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
“Малітва і навяртанне” – пад такім дэвізам 6 снежня ў парафіі св. Антонія ў Магілёве пройдзе спатканне моладзі ў Адвенце.
На сённяшні дзень да нас скіроўваюць словы Каталіцкія Біскупы Беларусі.
У наступную нядзелю – ІІ Нядзеля Адвенту – Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
Шчыра віншуем Марыну Іванову, якая ўчора адзначала дзень свайго нараджэння.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)