^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Воскресенье, 23 Ноябрь 2014 09:44

Ужо хутка ў Каталіцкім Касцёле распачнецца Год манаскага жыцця

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, згодна з рашэннем Папы Францішка, у Паўсюдным Касцёле распачнецца Год манаскага жыцця. Ён будзе працягвацца з 30 лістапада 2014 г. да 2 лютага 2016 г.

У Ватыкане адкрыццю Года манаскага жыцця будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне ў базыліцы св. Пятра 29 лістапада.

У Беларусі адкрыццё Года манаскага жыцця адбудзецца 27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі:

  •  у 11.00 пройдзе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

у 12.00 адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Пасля Імшы з канферэнцыяй да прысутных звернецца Першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі монс. Філіппо Чампанэллі.

Святы Айцец Францішак вырашыў, што 2015 год будзе Годам кансэкраванага жыцця з нагоды 50-годдзя абвяшчэння саборнага дэкрэта «Perfecta caritatis» аб аднаўленні законнага жыцця.

Год будзе праходзіць пад дэвізам: «Узрадаваўся дух мой». Гэты год завершыцца святой Імшой, якую будзе цэлебраваць Папа ў Ватыкане 2 лютага 2016 г.

Ва ўсім свеце налічваецца каля 950 тысяч кансэкраваных асобаў — законных айцоў, братоў і сясцёр і тых, хто належыць да свецкіх інстытутаў і індывідуальных форм кансэкраванага жыцця. Варта адзначыць, што іх колькасць больш чым у два разы перавышае колькасць святароў, якіх у свеце каля 410 тысяч.

На працягу Года кансэкраванага жыцця тыя, хто прысвяціў сябе выключнаму служэнню Пану, жадаюць нанова ўвайсці ў глыбокае перажыванне свайго паклікання.

Заахвочваем усіх ўключыцца ў малітву за тых, хто рэалізуе сваё пакліканне з законах, свецкіх інстытутах або ў індывідуальных формах кансэкраванага жыцця.

Няхай не будзе недахопу ў малітве аб новых і святых пакліканнях да служэння Богу і людзям у супольнасці Касцёла.

Крыніца: www.catholic.by

Прочитано 2157 раз

Наведвальнікі

6526575
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
37
248
1121
6522999
7218
44125
6526575
Your IP: 18.97.9.175
Server Time: 2025-01-22 03:08:29
Счетчик joomla