На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак, чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
- у аўторак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
- у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
у літургіі ўспамінаем:
- 17 лістапада – успамін св. Альжбеты Венгерскай. Святая Альжбета, дачка караля Венгрыі, маючы 14 гадоў, выйшла замуж за ландграфа Цюрынгіі Людвіга IV. Нарадзіла траіх дзяцей. Неўзабаве, у час крыжовага паходу, муж памёр. Альжбета, пакінуўшы Вартбург, пасялілася ў Марбургу, дзе заснавала шпіталь. Пад уплывам духоўнага кіраўніка ў 1228 годзе дала абяцанне адрачыся ад свету і прыняла тэрцыярскі хабіт святога Францішка. Апошнія гады правяла ў надзвычайным адрачэнні і ўбостве, даглядаючы хворых і бедных. Памерла ад знясілення 17 лістапада 1231 года. Праз 4 гады яе кананізаваў Папа Рыгор IX. Яна з’яўляецца заступніцай трэцяга Закону святога Францішка. Ад яе імені ўзяло назву некалькі жаночых згуртаванняў і іншых каталіцкіх аб’яднанняў.
- 20 лістапада – успамін св. Рафала Каліноўскага. Святы Рафал, у свеце Юзаф Каліноўскі, нарадзіўся ў Вільні ў 1835 годзе. Атрымаў добрае выхаванне, адукацыю(вучыўся ў Горках і Пецярбургу) і стаў вайсковым інжынерам. Як толькі пачалося паўстанне 1863 года, ён далучыўся да змагароў і быў адным з яго кіраўнікоў. Схоплены ў палон рускімі, быў высланы на 10 гадоў прымусовых работ у Сібір. Пасля вызвалення быў выхавальнікам слугі Божага Аўгуста Чартарыйскага. У 1877 годзе ён уступіў у Закон Кармелітаў Босых і быў высвечаны на Святара ў 1882 годзе. Памёр у Вадавіцах 15 лістапада 1907 года. У 1983 годзе Папа Ян Павел II залічыў яго да ліку блаславёных, у 1991 – да ліку святых.
- 21 лістапада – успамін Ахвяравання НПМ. Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерусалімскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Гэтае свята адзначалася на Усходзе ўжо ў VII стагоддзі ў гадавіну пасвячэння касцёла Маці Божай у Ерусаліме. У XI стагоддзі свята было прынята Заходнім Касцёлам.
- 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі. Цэцылія – адна з самых славутых мучаніц Рымскага Касцёла. Цяжка, аднак, у апісанні яе пакутаў адрозніць гістарычныя факты ад легендавых дадаткаў, якія сведчаць аб папулярнасці Святой. Паводле легенды, нягледзячы на дадзены ёю зарок чысціні, яе прымусілі да замужжа з язычнікам Валяр’янам. Аднак Пан цудоўна збярог яе дзявочасць. Святая дзева навярнула мужа і яго брата Тыбурцыя да Хрыста і разам з імі загінула пакутніцкай Смерцю праз адсячэнне галавы. Цела святой Цэцыліі было знойдзена ў катакомбах у 822 годзе і перанесена ўпрысвечаную ёй базыліку за Тыбрам. Імя Святой Цэцыліі ўпамінаецца ў Рымскім Каноне. Яна – заступніца касцельнай музыкі.
Шчырае дзякуй усім, хто дапамагаў на мінулым тыдні ў добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Па серадам –пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)