^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Воскресенье, 09 Ноябрь 2014 14:51

Пастырскія аб’явы на 09.11.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XХХІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00

 

На гэтым тыдні ў літургіі:

10 лістапада – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла. Святы Леў нарадзіўся каля 400 года. У 440 годзе ён быў выбраны Папам. Ён настойліва змагаўся з ерассю і ўзмацняў касцельную дысцыпліну. Захавалася каля 200 пасланняў, у якіх ён тлумачыў вучэнне Касцёла, і 100 казаняў, звернутых да рымлянаў у розныя святы. Памёр 10 лістапада 461 года.

11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа. Святы Марцін нарадзіўся каля 316 года ў Венгрыі. Маючы 15 гадоў, ён завербаваўся ў войска і трапіў у Галію. Аднойчы жабраку, які прасіў падаяння, ён аддаў палову свайго плашча. У наступную ноч яму паказаўся Хрыстус у гэтым плашчы. Маючы 18 гадоў, ён пакінуў вайсковую службу і стаў вучнем святога Гілярыя. Пад яго ўплывам заснаваў першы кляштар у Галіі, у Лігужэ. Стаўшы біскупам у Туры, ён заснаваў другі кляштар у Мармуцье. Вельмі самааддана працаваў над тым, каб ахрысціць мясцовых язычнікаў яго дыяцэзіі. Памёр, вяртаючыся з місійнай паездкі, 8 лістапада 397 года. Пахавалі яго 11 лістапада ў Туры.

12 лістапада – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка. Нарадзіўся каля 1580 года. Юнаком па жаданні бацькоў накіраваўся ў Вільню, каб авалодаць прафесіяй купца. У Вільні ён сутыкнуўся з руплівымі духоўнікамі і ўключыўся ў інтэнсіўнае жыццё і справы маладой уніі. У 1604 годзе прыняў базыліянскі хабіт, а пазней — пасвячэнні пераддыяканату і дыяканату. Адначасова распачаў тэалагічнае служэнне, а ў 1609 годзе прыняў святарскія пасвячэнні і быў прызначаны апекуном навіцыяту.

У 1613 годзе быў прызначаны архімандрытам у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Вільні. У 1617г. годзе атрымаў прызначэнне на месца полацкага каад’ютара, і неўзабаве прыняў кіраванне на тэрыторыі велізарнай дыяцэзіі.

12 лістапада 1623 г. у Віцебску, дайшло да дэманстрацыі перад домам арцыбіскуп; два чалавекі напалі на яго, а іншы дабіў яго стрэламі ў галаву. Цела арцыбіскупа ўтапілі ў Дзвіне. Беатыфікацыю здзейсніў Папа Урбан VIII у 1642 г., а кананізацыю — Папа Пій XI у 1867 г. Рэліквіі, знойдзеныя ў 1916 г. у Белай Падляскай, былі перавезены ў Вену, а потым — у базыліку св. Пятра ў Рыме, дзе і захоўваюцца. Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца галоўным апекуном Віцебскай дыяцэзіі.

 

Лістапад – месяц асаблівай малітвы за памерлых.

 

Па серадам –пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці – свае просьбы запісваем ў спецыяльны сшытак. Таксама можна запісаць інтэнцыі на складковую святую Імшу на нашым парафіяльным сайце www.kasciol.by

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2265 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:32

Наведвальнікі

6662123
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1210
902
4098
6651081
15257
24484
6662123
Your IP: 216.73.216.58
Server Time: 2025-10-18 21:26:34
Счетчик joomla