^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 01 Ноябрь 2014 19:12

Пастырскія аб’явы на 02.11.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XХХІ Нядзеля Звычайнага Перыяду – успамін Усіх памерлых вернікаў

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00

 

На гэтым тыдні ў літургіі:

-         4 лістапада, у аўторак – успамін св. Караля Барамея

 

Лістапад – месяц асаблівай малітвы за памерлых. З 1 па 8 лістапада – актава Усіх Святых – асаблівыя дні, калі Касцёл запрашае нас маліцца за тых, хто адышоў да вечнасці. За малітву на могілках ці ў касцёле можна атрымаць адпуст. Шчыра запрашаем да малітвы Літургіяй Гадзінаў за памерлых.

 

Па серадам –пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці – свае просьбы запісваем ў спецыяльны сшытак. Таксама можна запісаць інтэнцыі на складковую святую Імшу на нашым парафіяльным сайце www.kasciol.by

 

І чацвер месяца – молімся аб пакліканнях да Божай службы, І пятніца – ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса Хрыста.

 

Інтэнцыі Святога Айца на лістапад 2014 г.

Агульная: Каб тыя, хто пакутуе з-за самотнасці, знайшлі блізкасць Бога і падтрымку з боку братоў.

Місійная: Каб маладыя семінарысты, законнікі і законніцы мелі мудрых і добра падрыхтаваных фарматараў.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2271 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:33

Наведвальнікі

6662125
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1212
902
4100
6651081
15259
24484
6662125
Your IP: 216.73.216.58
Server Time: 2025-10-18 21:27:14
Счетчик joomla