На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак, сераду, - святая Імша ў 18.00
- у аўторак - святая Імша ў 19.00
- у чацвер - святая Імша ў 10.00
- у пятніцу, суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе
- у нядзелю – святая Імша ў 16.00
у літургіі успамінаем:
ü 29 верасня (панядзелак) – свята св. Міхала, св. Габрыэля і св. Рафала, Арханёлаў.
ü 1 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і Доктара Касцёла.
ü 2 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
ü 4 кастрычніка (субота) – успамін св. Францішка Асізскага.
Па серадам – штотыдзень будзе адбывацца пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці.
Месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы.
На гэтым тыдні – І-ы чацвер месяца (молімся за пакліканні да службы Божай і манаскага жыцця), І-ая пятніца месяца (ушаноўваем Сэрца Езуса Хрыста), І-ая субота (просім заступніцтва Багародзіцы, І-ая нядзеля месяца (адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту).
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі, а таксама іншых ахвярадаўцаў нашай парафіі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)