“Калі імя: “хрысціянін”, то прозвішча: “прыналежу да Касцёла” (…) гэта прыналежнасць была выказана таксама ў імені, якім Бог назваў сябе сам. Адказваючы Майсею, у цудоўным фрагменце пра “палаючы куст”, Ён акрэсліў сябе, як Бог айцоў. Не сказаў: “Я усемагутны”. Не! Але, Я Бог Абрагама, Бог Ісаака, Бог Якуба. Такім чынам Ён паказаў сябе, як Бога, які заключыў запавет з нашымі Айцамі і заўсёды верны яму, і які кліча увайсці ў гэтыя адносіны, якія нам папярэднічаюць. Адносіны Бога з Яго народам, папярэднічаюць усім нам, яны паходзяць яшчэ з тых часоў. (…)
Хрысціяне не ўзнікаюць у лабараторыі. Хрысціянін з’яўляецца часткай народа, які прыйшоў здалёк. Ён прыналежыць да народу, які называецца Касцёлам. (…) Калі мы верым, калі ўмеем маліцца, калі знаёмы з Панам і можам слухаць Яго слова, калі адчуваем Яго блізка, распазнаем у братах – усё гэта таму што іншыя, перад намі, жылі верай і перадалі яе нам. Веру мы атрымалі ад нашых айцоў, нашых продкаў, і яны ёй навучылі.
Калі добра падумаем, хто ведае, колькі абліччаў нашых блізкіх пройдуць перад нашымі вачыма, у гэты момант: гэта могуць быць абліччы нашых бацькоў, якія папрасілі для нас хросту, нашых бабуль ці якіх-небудзь сваякоў, якія навучылі рабіць знак крыжа і першым малітвам, (...) ці можа аблічча пробашча, іншага святара, законніцы, катэхета, якія перадалі нам змест веры і дапамаглі расці як хрысціянам. Гэта Касцёл: вялікая сям’я, у якой прымаюцца і вучацца жыць, як вернікі і вучні Пана Езуса. (…)
Сапраўды, каб крочыць разам трэба шмат намаганняў, і часам гэта нават складана. Можа здарыцца так, што некаторыя браты і сёстры, будуць ствараць праблемы ці правакаваць скандалы... Але Пан даверыў сваё пасланне збаўлення людзям, усім нам, сведкам; і ў нашых братах і сёстрах, з іх дарамі і недахопамі, Ён выходзіць нам насустрач і дазваляе распазнасць сябе. Гэта азначае прыналежаць да Касцёла. Добра памятайце: быць хрысціянінам азначае прыналежаць да Касцёла. Імя: “хрысціянін”, а прозвішча: “прыналежны да Касцёла”.
Паводле: http://be.radiovaticana.va/