На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
vу панядзелак, сераду, пятніцу - у 18.00
vу аўторак, чацвер, суботу - у 10.00
vу нядзелю – святая Імша ў 16.00
у літургіі успамінаем:
29 ліпеня (аўторак) – успамін св. Марты
Святая Марта шмат разоў прымала ў сваім доме Хрыста. Перад уваскрэшаннем Лазара вызнала сваю веру ў місійнае пасланне Хрыста. Марта была сястрою Марыі і Лазара з Бэтаніі. Езус часта бываў у іх доме.
Паводле легенды, пасля ўваскрасення Езуса Марта разам з братам і сястрою накіравалася ў Францыю, дзе абвяшчала Евангелле і жыла ў пакаянні. Яна памерла ў хуткім часе пасля сястры і была пахаваная ў Тарасконе на Поўдні Францыі. Святая з’яўляецца апякункай хатніх гаспадыняў і работніц.
31 ліпеня (чацвер) - успамін св. Ігнацыя Лаёлы
Св. Ігнацый нарадзіўся ў 1941 г. у мясцовасці Васкув. Да 30 года жыцця праводзіў свабоднае жыццё рыцара. Пад час вайны быў цяжка паранены. Лежучы ў ложку не меў іншай літаратуры, для чытання, акрамя жыцця святых. Натхнёны, пасля выздараўлення, ахвяраваў сваю зброю перад абразом Маці Божай у аббатстве Монсеррат і аддаўся самотным разважанням у гроце пад Манрэзай. Там ён напісаў славутыя “Духоўныя практыкаванні”. Каб атрымаць святарства навучаўся ў Барселоне, Алкале,Саламанце і напрыканцы ў Парыжу. Там ён, разам з 6 сябрамі, даў, у 1534 годзе, пачатак новага закону, які назваў Таварыствам Езусовым.
Св. Ігнацый кіраваў сваім законам да смерці, якая наступіла ў Рыме 31 ліпеня 1556г.
1 жніўня (пятніца) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры
Св. Альфонс нарадзіўся ў Марынэллі каля Неапаля ў 1696 г. Калі меў 16 гадоў атрымаў дактарат з праваі разпачаў адвакатскую дзейнасць. Зразумеўшы небяспеку і марнасць гэтай прафесіі – пакінуў усё і пасвяціў сябе да службы Богу. Калі быў святаром заўважыў рэлігійную некампетэнтнасть людзейі і заснаваў супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдымптарысты) для абвяшчэння місій для простага люду.
Першая пятніца месяца – набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста; першая субота месяца – малітва праз заступніцтва НПМ; першая нядзеля месяца – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
Молімся аб міры на Украіне. Будзем салідарнымі з нашым братнім украінскім народам.
Мы працягваем замену даху ў будучай парафіяльнай капліцы. Шчырае дзякуй кожнаму, хто ў гэтыя дні прыняў удзел у сумеснай працы! Просім аб далейшай дапамозе, перад усім малітоўнай, каб клапатліва скончыць запланаваныя працы.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)