На гэтым тыдні расклад святых Імшаў і набажэнстваў будзе наступны:
у панядзелак – у 9.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;
у аўторак, сераду, пятніцу, суботу – у 18.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;
у чацвер святой Імшы і ружанцовага набажэнства ў капліцы не будзе – у Мінску будзе адбывацца пастырскае спатканне духавенства нашай архідыяцэзіі;
у пятніцу – у 18.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;
у суботу – у 10.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;
у наступную нядзелю – у 15.30 – святая Імша і ружанцовае набажэнства.
Месяц кастрычнік – гэта месяц, у якім мы асаблівым чынам просім заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, разважаючы таямніцы святога Ружанца. Запрашаем у буднія дні, а таксама канешне, у нядзелю - да супольнай малітвы, як у капліцы, так і ў сем’ях. Ружанец у капліцы будзе адбывацца пасля святых Імшаў.
Ужо заўтра ў нашым парафіяльным доме распачнуцца некаторыя рамонты – будзем напраўляць электраправодку, а ў бліжэйшай будучыні таксама заменім старыя вокны на шклопакеты. Шчыра дзякую усім за падтрымку ў гэтай справе. За ўсіх нашых ахвярадаўцаў памолімся сёння падчас ружанцовага набажэнства.
Таксама шчырую падзяку хачу выказаць тым, хто дапамог нам здабыць табернакул – вельмі важны літургічны прадмет, бо ў ім захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамант. Канешне, асабліва заклікаю да малітвы за кс. Сяргея Сурыновіча з Друі і яго парафію, а таксама за сп. Ціну і яе дачку Маргарыту, якая на мінулым тыдні адзначыла 11 год з дня свайго нараджэння.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)