v
На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак - святая Імша ў 10.00
- у аўторак – святая Імша ў 18.00
- у сераду – святая Імша ў 18.00
- у чацвер – святая Імша ў 10.00
- у пятніцу – святой Імшы ў капліцы не будзе
- у суботу - святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
vпершыя 7дзён пасля Вялікадня – Актава Пасхі.
vУ наступную нядзелю – свята Божай Міласэрнасці.
v
Шчырая падзяка для ўсіх, хто дапамог падрыхтаваць капліцу і хто дапамагаў падчас багаслужэнняў Святога Пасхальнага Трыдуума.
vВялікае дзякуй тым, хто далучыўся да акцыі збору прадуктаў, якія мы пасля перададзім сем’ям, якія знаходзяцца ў патрэбе.
vПросьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі. Таксама заклікаем маліцца ў інтэнцыі вырашэння справы з юрыдычным адрасам нашай парафіі.
vДзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі Ўвакскрасення Пана і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)