^Наверх
Дар мужнасці з’яўляецца падтрымкай Святога Духа ў штодзённым жыцці, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 14 мая. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных дарам Святога Духа, Пантыфік засяродзіўся на дары мужнасці.
“Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса”, - з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, каб прыняць удзел у малітве “Regina Caeli”, 4 мая.
Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Дзевы Марыі. На працягу ўсяго месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах, а таксама каля каплічак і прыдарожных фігураў Маці Божай, каб разам маліцца, просячы заступніцтва Марыі.
Каталіцкі Касцёл мае двух новых святых. 27 красавіка падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў - Яна XXIII і Яна Паўла II.
17-20 красавіка Паўсюдны Касцёл перажываў Святы Пасхальны Трыдуум – дні Мукі, Смерці і Ўваскрасення Езуса Хрыста, нашага Пана.