^Наверх
БЯЛЬІНІЦКАЯ ІКОНА БОЖАЙ МАЦІ.
Паводле падання, Бялыніцкая ікона Божай Маці з'явілася на Магілёўшчыне ў пачатку XIII ст. У гэты час адбылося нашэсце мангола-татараў на Русь. Паколькі ў 1240 г. хан Батый заняў Кіеў, некалькі манахаў з Кіева-Пячорскай лаўры, узяўшы з сабой ікону Багародзіцы старажытнага візантыйскага пісьма, вырашылі скрыцца і адправіліся ўверх па Дняпры. Спыніліся на высокім лясным беразе яго прытока - рацэ Друць.
Напэўна, ў гісторыі кожнага горада, незалежна ад яго памераў, ёсць свае нязведаныя мясціны, гістарычныя факты, нейкія падзеі, якія час ад часу робяць саму гісторыю больш цікавай і прывабнай.
29 верасня нашая парафіяльная супольнасць развіталася з кс. Робертам Мацееўскім, дэканам Мсціслаўскага дэканату, які да гэтага часу выконваў пастырскае служэнне ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай ў Горках.
Бялыніцкі абраз Маці Божай
Нашыя продкі называлi Бялынічы «беларускiм Чэнстаховам». Абраз Мацi Божай, якi знаходзiўся ў тутэйшым касцёле кармэлiтаў, у ХVІІІ–ХІХ стст. збіраў пілігрымаў усiх хрысцiянскiх канфесiй з далёкіх ваколіцаў.
кс. Андрэй Кеўліч
Нарадзіўся на Гродзеншчыне 8 лістапада 1986г у каталіцка-праваслаўнай сям’ і. Сакрамант Хросту і Канфірмацыі прыняў 8 студзеня 1987г. у праваслаўным храме Нараджэння Багародзіцы ў в. Гудзевічы. У 2000г. перайшоў на каталіцкае вервызнанне. У 2004г. склаў дакументы ў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Гродне. Ад 2007г. працягваў духоўную фармацыю ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі “Hosianum” у г. Ольштыне (Польшча), якую паспяхова скончыў у 2010г. пасведчанні дыяканату атрымаў 13 чэрвеня 2009г. Пасля заканчэння семінарыі дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага скіраваны на дыяканскую паслугу ў парафію св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску.
11 чэрвеня 2011г. атрымаў пасвячэнне прэзбітэрату і дэкрэтам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча скіраваны ў парафію Ўзвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка ў якасці вікарыя.
У 2013г. з 24 чэрвеня па 24 верасня знаходзіўся ў Італіі ў г. Верона, дзе вывучаў італьянскую мову і рыхтаваўся да вывучэння пастаральнага багаслоўя ў Facolta Teologica del Triveneto (Padova).
27 верасня 2013г. паводле дэкрэту №38/д/13 Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны адміністратарам з правамі пробашча нашай парафіі.
У нашай парафіі служылі:
кс. Віталь Марфель - аднавіў парафію ў Горках
а. Юрый Находка, кармеліт
кс. Роберт Мацееўскі, душпастыр з Мсцілаўля
Шчыра вітаем Вас, дарагія браты і сёстры,
на афіцыйнай старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай ў г. Горкі
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.