Вы здесь: Home
У бліжэйшую пятніцу-суботу (29-30 лістапада) ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі.
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г., завяршаецца распачаты 11 кастрычніка 2012 г. Папам Бэнэдыктам XVI Год веры, які стаў часам яе адраджэння і ўмацавання, часам Божай ласкі.
У мінулы чацвер і пятніцу нашая кухня-сакрыстыя нагадвала месца, дзе можна сказаць, прайшоўся танк КВ-5… Справа ў тым, кс. Андрэй разам з парафіянамі вырашылі паклеіць новыя шпалеры.