^Наверх

Среда, 26 Ноябрь 2014 08:29

Што мы ведаем аб Раманаўскім касцёле?

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Рама́наў, Рама́нава (з 1918 — Ле́ніна) — аграгарадок ў Беларусі, на рацэ Мярэя. Цэнтр сельсавету Горацкага раёну Магілёўскай вобласці. Насельніцтва 1955 чал. (1999). Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў). Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Як даведваемся з гістарычных крыніц, у ім быў раней каталіцкі храм.

 

Акт фундацыйны касцёла ў Раманаве

 

1754г. - заснаванне святыні  ў мястэчку Раманава (сучанае Леніно) паводле фундацыйнага акту князя Радзівіла.  Паводле некаторых дадзеных, праўдападобна драўляны касцёл ў м. Раманава быў спачатку прыхадскім.  Тытул каталіцкага храма – Святой Тройцы.

 

1759г. – пры апісанні мястэчка ўспамінаецца м.інш. касцёл з плябаніяй

 

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1774 Кацярына II падаравана мястэчка князям Дандуковым-Корсакавым.

 

archiu10006

 

 

 

 

1808г. – князі Дандукавыя-Корсакавыя звяртаюцца да імператара Аляксандра, аб тым, каб Магілёўскай кансісторыяй была звернута ўвага на заняпалы стан каталіцкага храма святой Тройцы ў м. Раманава і агучваецца прапанова знішчыць святыню. 

 

 

 

 

 

 

 

archiu10008Паводле рапарту кс. Блажаевіча, скіраванага да Мітрапалітальнага Кансісторыя ў Магілёве, “касцёл мае фундамент, сцены і вуглы моцныя і невыгнутыя, якія патрабуюць толькі новага абшалявання і перакрыцця даху, а таксама бабінец касцёла, які не звязаны са святыняй, але прыстаўлены, дык ён знаходзіцца ў руінах.” Як зазначае аўтар дакументу, душпастырскае служэнне ў Раманава нёс у той час кс. Вайцехоўскі, які знаходзіўся ў даволі сталым веку – 70 гадоў, а таксама меў праблему са здароўем, аб якой ведалі ўсе.  

 

 

 

 

 

 

 

 

archiu100011839г. – зварот кіраўніка Міністэрства Унутраных Спраў да Магілёўскага генерал-губернатара адносна знішчэння каталіцкай святыні ў м. Раманава:

“Паводле хадайніцтва Прасвяшчэннага Архібіскупа Магілёўскага, каб з-за недахопу магчымасцей здзейсніць рамонт праваслаўнай прыхадской царквы мястэчка Раманава Аршанскага павету, якое прыналежыць князям Дандуковым Корсакавым, дазволена было разабраць ветхі Лацінскі касцёл, які там знаходзіцца і годны гэтага гадоў”.  Адначасова, аўтар звароту звяртае ўвагу на тое, што ў святыні ўжо на працягу 10 гадоў не здзяйсняюцца багаслужэнні.

 

 

 

 

 

 

archiu1001420 лютага 1840г. – успамін аб Раманаўскай каталіцкай святыні ў “Ведамасць аб Рымска-Каталіцкім Горацкім прыходзе” – ён успамінаецца як філіяльная капліца. У дакуменце знаходзім наступную інфармацыю: “у філіяльных капліцах багаслужэнні здзяйсняюцца падчас вялікоднай споведзі і па меры неабходнасці, а ў Раманаўскай капліцы па прычыне ветхасці багаслужэнняў няма”. З ведамасці даведваемся таксама, што ўжо ў мястэчку было няшмат каталікоў – усяго 7 асоб.

 

 

 

 

 

 

 

 

archiu1000431 верасня 1840г. – працяг справы адносна знішчэння касцёла святой Тройцы ў Раманаве. Кіраўнік Міністэрства Унутраных Спраў ізноў звяртаецца да Магілёўскага генерал-губернатара наконт ліквідацыі раманаўскай святыні. У звароце ён паведамляе аб тым, што “Рымска-каталіцкая духоўная Калегія просіць даволу аб продажы будынка дадзенага касцёла з публічнага торгу і скіраванні выручаных грошай у склад дапаможнага капіталу духавенства ведамства”

 

 

Нажаль, далейшы лёс Раманаўскай святыні невядомы. З упэўненасцю можам сказаць, што ўжо ў 1880г. будынак касцёла дакладна не існаваў, паколькі не ўспамінаецца ў Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, хоць у кнізе зазначаецца, што ў той час ў мястэчку яшчэ было некалькі каталікоў.

 

 

 

Выкарыстаная літаратура:

Акт фундацыйны касцёла ў Раманаве, у:НГАБ, фонд 1781, вопіс 2, справа 93, ліст 22, 22аб, 23, 23аб.

Зварот князёў Дандуковых-Корсакавых да імператара Аляксандра Паўлавіча з 1808г., у: НГАБ, фонд 1781, вопіс 2, справа 93, ліст 1-1аб.

Рапарт кс. Блажаевіча  да Мітрапалітальнага Кансісторыя ў Магілёве (1808), у: НГАБ, фонд 1781, вопіс 2, справа 93, ліст 5.

Зварот кіраўніка Міністэрства Унутраных Спраў да Магілёўскага генерал-губернатара адносна знішчэння каталіцкай святыні ў м. Раманава (1839г), у: НГАБ, фонд 1297, вопіс 1, справа 11281, лісты 1,1аб,2.

Ведамасць аб Рымска-Каталіцкім Горацкім прыходзе, у: НГАБ, фонд 1297, вопіс 1, справа 11769, лісты 72аб, 73.

Зварот Кіраўніка Міністэрства Унутраных Спраў да Магілёўскага генерал-губернатара наконт ліквідацыі раманаўскай святыні (31.09.  1840г.),  у: НГАБ, фонд 1297, вопіс 1, справа 11281, ліст 10-10аб.

Romanowo (10) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888 с. 730.

Гістарычны нарыс Горацкай парафіі, у: http://kasciol.by/index.php/en/parafiya/gistoryya-parafii/item/56-gistarychny-narys-goratskaj-parafii.

Прочитано 1768 раз Последнее изменение Среда, 26 Ноябрь 2014 08:50
Другие материалы в этой категории: « Некалькі слоў аб кс. А. Манюшка

Наведвальнікі

3590319
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1072
1245
8121
3566472
30411
48692
3590319
Your IP: 54.167.18.170
Server Time: 2018-11-15 18:42:03
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.