^Наверх

Вторник, 15 Июль 2014 19:22

Статут парафіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Вашай увазе - асноўны дакумент, паводле якога дзейнічае нашая супольнасць.

 

 

 

СТАТУТ

рэлігійнай абшчыны

«Рымска-каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі»

 

1.  АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1.     Рэлігійная абшчына«Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі» (далей — «Прыход») з’яўляецца дабраахвотным аб’яднаннем грамадзянаў, створаным для супольнага вызнання хрысціянскай веры Каталіцкай Царквы і задавальнення іншых рэлігійных патрэбаў. Прыход уваходзіць у склад мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Мінска-Магілёўская архіепархія Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь».

1.2.     Поўная назва Прыхода:

- на беларускай мове: Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі»;

- нарускай мове: Религиозная община «Римско-католический приход Матери Божьей Белыничской г. Горки».

1.3.     Прыход ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з кананічным правам Рымска-каталіцкай Царквы, дадзеным Статутам пры захаванні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.4.     Прыход дзейнічае пад кананічным і адміністратыўным кіраваннем Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага (далей — «Арцыбіскуп»), які прызначаецца Святым Пасадам.

1.5.     Дзяржаўныя органы не ўскладаюць на Прыход выкананне ніякіх дзяржаных функцый і не ўмешваюцца ў дзейнасць Прыхода, калі яна не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

1.6.     Прыходз’яўляецца юрыдычнай асобай, мае ва ўласнасць адасобленую маёмасць, мае адасоблены баланс, нясе самастойную адказнасць па сваім абавязальніцтвам, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, з’яўляцца ісцом і адказчыкам у судзе.

1.7.     Прыходмае права адкрываць бягучыя і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце, мець круглую пячатку, штампы, бланкі і іншыя рэквізіты са сваімі назвай і сімволікай.

1.8.     Справаводства вядзецца ў адпаведнасці з кананічным правам і ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

1.9.     Месца знаходжання Прыхода (юрыдычны адрас):

213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, зав. Валадарскага, д. 10.

Тэрыторыя дзейнасці: г. Горкі і сумежныяз ім населеныя пункты.

 

 

2.         АСНОЎНЫЯ МЭТЫ, ЗАДАЧЫІ ФОРМЫ ДЗЕЙНАСЦІ ПРЫХОДА

 

 

2.1.     Асноўнымі мэтамі дзейнасці Прыхода з’яўляюцца: супольнае вызнанне і распаўсюджванне каталіцкай веры ў адпаведнасці з Катэхізісам і кананічным правам Рымска-каталіцкай Царквы, задавальненне іншых рэлігійных патрэбаў прыхаджанаў і Прыхода як рэлігійнай арганізацыі.

2.2.     Асноўнымі задачамі дзенасці з’яўляюцца:

- выхаванне чалавека ў хрысціянскай маралі;

- арганізацыя рэлігійнай адукацыі і выхавання дзяцей і падлеткаў;

- абарона правоў і інтарэсаў веруючых каталікоў, незалежна ад іх сацыяльнага, матэрыяльнага і нацыянальнага статуса, на ажыццяўленне веравызнання ў адпаведнасці з каталіцкім царкоўным заканадаўствам;

- клопат пра сям’ю, пра яе ўмацаванне і духоўнае развіццё;

- місіянерская дзейнасць;

- спрыянне ўзаемаразуменню, цярпімасці і павазе да рэлігійных пачуццяў веруючых іншых канфесій;

- рашэнне іншых задач, накіраваных на арганізацыю і забяспячэнне культавай практыкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Прыходзе.

2.3.     Для дасягнення вызначаных Статутам мэтаў і задачаў Прыходажыццяўляе:

2.3.1.  Здяйсненне богаслужэнняў, таямніцаў, рэлігійных абрадаў, рытуалаў і цырымоній, шэсцяў, а таксама іншых масавых мерапрыемстваў, якія маюць сваёй галоўнай мэтай пастырскае папячэнне пра веруючых:

- У касцёлах, малітоўных дамах, капліцах, пабудовах і на прылеглых да іх тэрыторыях, у іншых месцах, прадастаўленых Прыходу;

- намогілках і ў іншых спецыяльна прадвызначаных месцах;

- па месцу жыхарства грамадзян па іх просьбе пры ўмове захавання правілаў сужыхарства і грамадскага парадку;

- у арганізацыях аховы здароўя (у бальніцах, шпіталях, іншых лячэбна-прафілактычных і шпітальных установах), дзіцячых дамах, дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, у вайсковых частках, месцах папярэдняга зняволення і адбывання пакарання па просьбам грамадзянаў, якія ў іх утрымліваюцца, у памяшканнях, спецыяльна вылучаных адміністрацыяй для гэтых мэтаў ва ўстаноўленым парадку;

- у спецыяльна не прадвызначаных для гэтых мэтаў месцах, пад адкрытым небам і ў памяшканнях, пасля прыняцця адпаведнага рашэння кіраўніком мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.3.2.  Арганізацыю паломніцтваў і іншых мерапрыемстваў, звязаных з дзейнасцю Рымска-каталіцкай Царквы.

2.3.3.  Распаўсюджванне Рымска-каталіцкага веравызнання, евангелізацыю і катэхізацыю, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі.

2.3.4.  Распаўсюджванне рэлігінай літаратуры і іншых прадметаў рэлігійнага прызначэння.

2.3.5.  Сацыяльна-дабрачынную дзейнасць, у тым ліку звязаную з атрыманнем і размеркаваннем гуманітарнай дапамогі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.3.6.  Аздараўленне дзяцей як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.

2.3.7.  Заснаванне выдавецкіх, паліграфічных, вытворчых, рэстаўрацыйна-будаўнічых, сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць, якая патрабуе ліцэнзіравання, можа ажыццяўляцца Прыходам пасля атрымання адпаведных дазволаў і ліцэнзій.

2.3.8.  Арганізацыю навучальных груп, нядзельных школ, бібліятэк пры Прыходзе і іншых установаў для выхавання, адукацыі і асветніцвадзяцей і дарослых, выкарыстоўваючы для гэтага належныя і (альбо) прадастаўленыя ёй у карыстанне памяшканні. Прыходможасупрацоўнічаць з установамі адукацыі па пытаннях выхаваўчай дзейнасці ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» і «Аб адукацыі».

2.3.9.  Заснаванне і ўтрыманне дабрачынных прыютаў, інтэрнатаў, бальніцаў;

2.3.10.            Заснаванне парафіяльных газет, часопісаў, радыё- і тэлепраграм.

2.3.11.            Дзейнасць па вытворчасці, набыццю, экспарту, імпарту, распаўсюджванню рэлігійнай літаратуры, друкаваных аўдыо- і відэоматэрыялаў рэлігійнага зместу, выворчасці прадметаў культу, абрадавага адзення для служыцеляў культу, іншых прадметаў рэлігійнага прызначэння. Распаўсюджванне рэлігійнай літаратуры, аудыо-, відэо і іншых матэрыялаў рэлігійнага зместу ажыццяўляецца Прыходаму прыналежных яму на правах уласнасці і іншых законных падставах памяшканнях, а таксама ў месцах, ва ўстаноўленым парадку вылучаных для гэтых мэтаў мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі;

2.4.     Прыход можа арэндаваць у іншых асобаў, атрымліваць бескарысна і будаваць культавыя будынкі і пабудовы, арэндаваць і атрымліваць бескарысна культавую маёмасць.

2.5.     Прыходможа здаваць у арэнду і перадаваць у карыстанне ўласныя будынкі і культавую маёмасць іншым рэлігійным арганізацыям.

2.6.     Прыходможа ажыццяўляць іншую дзейнасць у адпаведнасці з нормамі кананічнага права і традыцыямі Рымска-каталіцкай Царквы, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

2.7.     Прыходне ўдзельнічае ў дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія пераследуюць палітычныя мэты, і не аказвае ім фінансавай і іншай падтрымкі.

 

 

3.         СТРУКТУРА І КІРАВАННЕ

 

 

3.1.     Вышэйшым органам кіравання Прыхода з’яўляецца прыхадскі сход (далей - «Сход»), які ўзначальвае Настаяцель, склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей за раз на год па рашэнні Касцёльнага камітэта сумесна з Настаяцелем. У склад Схода ўваходзяць усе прыхаджане Прыхода.

3.2.     Сход вырашае наступныя пытанні:

- прыняцце Статута Прыхода, унясенне ў яго зменаў і дапаўненняў;

- выбары Касцёльнага камітэта і яго старшыні;

- выбары рэвізійнай камісіі і яе старшыні;

- разгляд справаздачаў аб працы Касцёльнага камітэта і рэвізійнай камісіі;

- Сход можа прыняць да разгляду любое пытанне, якое датычыцца дзейнасці Прыхода.

Рашэнні Схода прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на Сходзе прыхаджанаў.

3.3.     Настаяцель (Адміністратар) Прыхода:

- прызначаецца Арцыбіскупам паводле яго меркавання, у т.л. з ліку замежных грамадзян, запрошаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- адказвае перад Арцыбіскупам за вядзенне душпастырскай дзейнасці ў Прыходзе;

- Абавязаны па даручэнні Арцыбіскупаажыццяўляць пастырскае папячэнне веруючых-каталікоўу іншых населеных пунктах, памежных з тэрыторыяй Прыхода, у якіх з-за асаблівых абставінаў (малая колькасць веруючых і г.д.) Прыходне заснаваны, альбо асобныя веруючыя ня могуць у сувязі з аддаленасцю, узростам ці хваробай наведваць службы, якія праводзяцца ў Прыходзе;

- сочыць за належным станам касцёла, іншых культавых будынкаў і пабудоваў і забеспячэннем Прыхода ўсім неабходным для правядзення багаслужэнняў, абрадаў, шэсцяў і цырымоні;

- мае права перадаваць на разгляд Арцыбіскупаспрэчныя рашэнні Прыхадскога Схода;

- паўнамоцна прадстаўляе Прыход перад органамі дзяржаўнай улады і кіравання;

- склікае Касцёльны камітэт, Прыхадскі Сход і старшынствуе на ім.

3.4.     У перыяд часовай адсутнасці настаяцеля (адміністратара) Прыхода (па прычыне хваробы, адпачынку, камандзіроўкі і інш.) ягоабавязкі па даручэнні Арцыбіскупаможа выконваць вікарый, настаяцель суседняга Прыхода ці служачы дыяцэзіяльнай курыі, які мае сан служыцеля культу.

3.5.     Касцёльны камітэт з’яўляецца выканаўчым і распараджальным органам Прыхода, абірацца Сходам у складзе 3-5 чалавек на 3 (тры) гады.

У Касцёльны камітэт могуць быць абраныя прыхаджане, якія прызнаюць дагматы Рымска-каталіцкай Царквы, рэгулярна ўдзельнічаюць у багаслужэннях, спавядаюцца, не маюць царкоўных вымоваў ці прысудаў царкоўнага суда, якія выключаюць паўнавартасны ўдзел у жыцці Прыхода.

3.6.     Касцёльны камітэт вырашае наступныя пытанні:

- забяспячэнне належнага стану касцёла, іншых культавых будынкаў і пабудоваў і забяспячэнне Прыхода ўсім неабходным для правядзення багаслужэнняў, абрадаў, шэсцяў і цырымоній;

- па арганізацыі выканання рашэнняў Схода;

- прыняцце рашэння аб скліканні Схода;

- зацвярджэнне бюджэта Прыхода;

- прызначэнне намесніка старшыні Касцёльнага камітэта;

- прызначэнне бухгалтараПрыхода з правамі казначэя;

- зацвярджэнне акладаў штатным супрацоўнікам Прыхода;

- заснаванне прадпрыемстваў і установаў Прыхода, якія павінны быць зацверджаныя Арцыбіскупам, і прызначэнне іх кіраўнікоў;

- заключэнне дагавароў з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

- разгляд і зацвярджэнне гадавых балансавых справаздачаў прадпрыемстваў і установаў Прыхода;

- прадстаўленне Арцыбіскупуштогадовых справаздачаў аб стане справаў Прыхода.

Касцёльны камітэт мае права прыпыніць выкананне рашэнняў Схода з наступнай перадачай спрэчных пытанняў на разгляд Арцыбіскупа.

3.7.     Паседжанні Касцёльнага камітэта праводзяцца яго Старшынёй па меры неабходнасці, але не радзей за раз на тры месяцы. На паседжаннях Касцёльнага камітэта заўсёды павінен прысутнічаць настаяцель (адміністратар)Прыхода. Рашэнні Касцёльнага камітэта з’яўляюцца правамоцнымі, калі на паседжанні прысутнічаюць больш за палову ягоных членаўі за рашэнне прагаласавала больш за палову прысутных пры ўмове згоды настаяцеля.

3.8.     Старшыня Касцёльнага камітэта:

- абірецца Сходам прыхаджан Прыхода на 3 (тры) гады. Старшынёй Касцёльнага камітэта можа быць абраны Настаяцель (адміністратар)Прыхода, калі ён з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;

- прадстаўляе інтарэсы Прыхода ў органах улады і кіравання, судовых органах, камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі;

- заключаеад імя Прыхода дагаворы, выдаедаверанасці, адкрывае разліковыя і іншыя рахункі ў банках, падпісвае фінансавыя дакументыі ажыццяўляе іншыя дзеянні па рэалізацыі правамоцтваў Прыхода як юрыдычнай асобы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- выдаедаведкі і іншыя пасведчанні, датычныя дзейнасці Касцёльнага камітэта па ўзгадненні з настаяцелям;

- адказвае за падтрымку парадку падчас багаслужэнняў;

- адказвае за ўлік, захаванне і правільнае выкарыстанне маёмасці і грашовых сродкаў Прыхода;

- вырашае бягучыя гаспадарчыя пытанні;

- арганізоўвае і кантралюе выкананне рашэнняў Схода і Касцёльнага камітэта;

- склікае Сход і праводзіць паседжанні Касцёльнага камітэта.

3.9.     Рэвізійная камісія абіраецца ў складзе трох чалавек.У яе склад не могуць быць абраныя члены Касцёльнага камітэта і матэрыяльна-адказныя асобы. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Касцёльнага камітэта праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за раз на год. Вынікі рэвізіі даводзяцца Сходу прыхаджан Прыхода.

3.10.   Па рашэнні АрцыбіскупаўПрыходзе могуць быцьнаступныя служыцелі культа:

- Памочнік настаяцеля Прыхода — вікарый (уПрыходзе могуць быць некалькі вікарыяў);

- дыякан (уПрыходзе могуць быць некалькі дыяканаў);

- манахі і (альбо) манахіні.

 

 

4.         МАЁМАСЦЬ І СРОДКІ ПРЫХОДА

 

 

4.1.     Прыход мае правы ўласнасці на маёмасць, набытае ці створанае ім за кошт уласных сродкаў, ахвяраванае яму фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ці перададзенае ва ўласнасць Прыхода дзяржавай, альбо здабытае іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

4.2.     Прыход мае пераважныя правы на вяртанне яму дзяржавай раней прыналежных Рымска-каталіцкай Царкве культавыхбудынкаў і іншай маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай ці камунальнай уласнасці, у парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.3.     Прыход правамоцны выкарыстоўваць для сваіх патрэбаў будынкі, пабудовы і іншую маёмасць, прадастаўленую яму на ўмовах дагавораў, заключаных Прыходам з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

4.4.     Прыход правамоцны звяртацца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыяорганы з нагоды выдзялення зямельных кавалкаў для будаўніцтва культавыхбудынкаў і пабудоваў.

4.5.     Маёмасць, якая перадаецца Прыходу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рымска-каталіцкай Царквы, замацоўваецца за Прыходам на правах аператыўнага кіравання.

4.6.     Адчужджэнне любым прадугледжаным заканадаўствам спосабам, а таксама перадача Прыходам сваёй маёмасці ў карыстанне іншым рэлігійным і іншым арганізацыям, грамадзянам і іншым асобам можа ажыццяўляцца толькі па рашэнні Касцёльнага камітэта са згоды Арцыбіскупа.

4.7.     Прыход правамоцны звяртацца ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы за аказаннем дапамогі ў рэстаўрацыі культавых будынкаў, пабудоваў і прадметаў, асабліва тых, якія прадстаўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць.

4.8.     Прыход правамоцны звяртацца ў адпаведныя дзяржаўныя органы ўлады і кіравання за прадастаўленнем падаткавых і іншых ільготаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.9.     Грашовыя сродкі Прыхода складаюцца з:

- дабраахвотных ахвяраванняў фізічных і юрыдычных асобаў (як беларускіх, так ізамежных);

- ахвяраванняў у сувязі з здзяйсненнем багаслужэнняў, таямніцаў і абрадаў;

- дывідэндаў акцыяў, аблігацыяў, якія належаць Прыходу, далявога ўдзелу ў камерцыйнай дзейнасці, прыбытку ад камерцыйнай дзейнасці заснаваных Прыходам прадпрыемстваў;

- іншых, не забароненых заканадаўствам, паступленняў.

 

 

5.         РЭГУЛІРАВАННЕ ПРАЦОЎНЫХ І ЗВЯЗАНЫХ З ІМІ АДНОСІНАЎ

 

 

5.1.     Працоўныя адносіны ў Прыходзе рэгуліруюцца працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.2.     Грамадзяне, якія працуюць у Прыходзе, у тым ліку служыцелі культа, падлягаюць сацыяльнаму забеспячэнню і абавязковаму сацыяльнаму страхаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.3.     Прыход ажыццяўляе адлічэнні з адпаведныя сацыяльныя і страхавыя фонды ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

 

 

6.         ПАРАДАК ЛІКВІДАЦЫІ ПРЫХОДА

 

 

6.1.     Прыход можа быць ліквідаваны:

- па рашэнні Арцыбіскупа;

- па рашэнні прыхадскога Схода, узгодненага з Арцыбіскупам;

- па рашэнні суда ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.2.     Пасля ліквідацыі Прыхода маёмасць, прадастаўленая яму ў карыстанне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, вяртаецца асобам, якія прадаставілі ўказаную маёмасць у карыстанне.

6.3.     На маёмасць культавага прызначэння, якая знаходзіцца ва ўласнасці Прыхода, не можа быць звернутае спагнанне па прэтэнзіям крэдытораў. Іншая маёмасць рэалізуецца на пагашэнне абавязальніцтваў перад крэдыторамі, а таксама на выкананне дагаворных і іншых законных патрабаванняў юрыдычных і фізічных асобаў. Астатняя маёмасць, пасля пагашэнне законных патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваецца ў адпаведнасці з указаннямі Арцыбіскупа.

 

7.         ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

7.1.     Змены і дапаўненні ў дадзены Статут падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў Магілёўскімабласным выканаўчым камітэце ў парадку, устаноўленым для рэгістрацыі Прыхода і ўступаюць у дзеянне з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

7.2.     У выпадках, не прадугледжаных дадзеным Статутам, Прыход кіруецца нормамікананічнага права Рымска-каталіцкай Царквыі патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

7.3.     Дадзены Статут уступае ў дзеянне з моманта рэгістрацыі Прыхода ідзейнічае бестэрмінова.

Прочитано 5866 раз Последнее изменение Вторник, 15 Июль 2014 19:54
Другие материалы в этой категории: « Хрост – пасведчанне аб нараджэнні для Касцёла

Наведвальнікі

3590586
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1339
1245
8388
3566472
30678
48692
3590586
Your IP: 54.82.73.21
Server Time: 2018-11-15 21:36:44
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.