^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 28 Февраль 2022 11:43

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Тэкст паведамлення Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне, апублікаваны 24 лютага на старонцы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!

 

Сёння раніцай свет скалыхнула трагічная навіна: паміж найбліжэйшымі  да нас суседнімі краінамі распачаўся ваенны канфлікт. Здаровы розум і так моцна яшчэ жывая памяць пра наступствы падобных дзеянняў у гісторыі не сталіся эфектыўным стрымліваючым фактарам. Брат узняў руку на брата. Пачаў здзяйсняцца найгоршы сцэнар развязкі той напружанасці, якая ўжо доўгі час існавала паміж братнімі народамі. Так блізка, побач з намі, паміж Расіяй і Украінай, сярод блізкіх нам людзей пачалася вайна.

 

Гэтая сітуацыя не можа не адгукнуцца болем і ў нашых сэрцах. І калі заклік спыніць пачатую бязглуздасць ужо, напэўна, не будзе дзейсным, застаецца малітва.

 

З глыбіні сэрца — просьба аб Божай міласэрнасці і прабачэнні для нас, Божых дзяцей, якія не ўмеем мірна вырашаць нашыя непаразуменні і панаваць над сваімі хворымі амбіцыямі, аб спыненні братазабойчага канфлікту, які ва ўмовах сучаснай міжнароднай сітуацыіі можа перарасці ў больш глабальную катастрофу.

 

Прашу, каб мы, захоўваючы спакой, узнеслі нашую малітву — як асабістую, так і ў парафіяльных супольнасцях, — аб як найхутчэйшым спыненні і як найменшых ахвярах распачатага канфлікту. Каб ён не перарос у чарговую сусветную вайну, і гэта не скончылася агульным апакаліпсісам. Хрыстус кажа нам: «Усё магчыма для таго, хто верыць». Дапамажы, Божа, нашаму бязвер’ю! (пар. Мк 9, 23–24) Таксама заахвочваю да посту і ахвяравання цярпенняў і пакутаў у гэтай інтэнцыі.

 

Божа, дай апамятацца гэтаму свету і спашлі яму свой спакой, свой Божы спакой!

 

✠Алег Буткевіч

Біскуп Віцебскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Прочитано 157 раз Последнее изменение Понедельник, 28 Февраль 2022 11:52

Наведвальнікі

5572616
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1360
2418
5368
5562111
6109
24871
5572616
Your IP: 18.208.132.74
Server Time: 2022-10-05 16:10:07
Счетчик joomla