^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 19 Февраль 2022 16:22

Пастырскія аб’явы на 20 лютага 2022г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Пастырскія аб’явы на 20 лютага 2022г. 

VІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду пятніцу – святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю –27 лютага – святая Імша ў 8.00 і 16.00

 

1.У літургіі:

21.02.2022 – панядзелак –успамін св. Пятра Дам’яна

22.02.2022 – аўторак –свята Катэдры св. Пятра, Апостала

23.02.2022 – серада –успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка

 

2.магчымасць пастырскага наведвання сем’яў (тзв. каляда) – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.

3.Інтэнцыі Святога Айца на люты 2022 года – за манашак і іншых кансэкраваных жанчын. Молімся за законніц і іншых кансэкраваных жанчын, дзякуючы ім за іх місію і мужнасць, каб яны працягвалі адкрываць новыя адказы на выклікі нашага часу.

4.Сінадальная камісія пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанавіла працягнуць час Сінадальнай кансультацыі да канца лютага.

5.У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Запрашаем, як заўсёды, да супольнай малітвы.

6.Пачатак Вялікага Посту – 2 сакавіка.

7. 20 лютага дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Міхал Яноха возьме ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай каталіцкай супольнасці польскай сталіцы.

8.20.02. – дз.нар. кс. Андрэя Яркаўца (Бабруйск); 24.02. – дз.нар. а. Віталія Слукі SP(Чавусы).

9.25- 27 лютага пры санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для мужчын на тэму «Пакліканне мужчыны», арганізаваныя групай «Мужчыны святога Юзафа».

10.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.

11.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

Прочитано 159 раз

Наведвальнікі

5572489
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1233
2418
5241
5562111
5982
24871
5572489
Your IP: 18.208.132.74
Server Time: 2022-10-05 14:07:10
Счетчик joomla