Прапануем Вашай увазе тэкставы запіс гаміліі Апостальскага Нунцыя ў РБ, якая была прамоўлена падчас святой Імшы апоўначы падчас урачыстасцей ў Будславе.
З Божай дапамогай мы распачалі працы, звязаныя з заменай даху ў нашай будучай капліцы (у маі бягучага года быў набыты земельны надзел, які сумежыць з тэрыторыяй, на якой размяшчаецца парафіяльны дом).
Канешне, будаваць у наш час нялёгка… Тым не менш, дзякуючы руплівасці вернікаў, а таксама ахвярнасці людзей добрай волі мы распачалі рамонты будынка, які ў будучыні мае стаць нашай парафіяльнай святыняй.
У прыватнасці, нам удалося ўжо замяніць вокны на шклопакеты. Асаблівая ўдзячнасць Яўгену Каралькову і яго сябрам!
І вось цяпер прыйшоў час на дах – і хоць ён быў, можна сказаць, неаварыйны – тым не менш было прынята кс. Андрэем і касцёльным камітэтам на чале з Мар’янам Эдуардавічам поўнасцю замяніць дах, каб будынак асабліва ўнутры меў выгляд сапраўднага храма.
Як адбываліся і працягваюцца працы – запрашаем пазнаёміцца :) І канешне, шчырая падзяка ўсім, хто нам дапамагае!
https://kasciol.by/index.php/ru/parafiya/arkhivaryus/itemlist/user/48-superuser?start=340#sigProGalleria56ae5e3909
Прапануем Вам, дарагі наведвальнік, прачытаць размову аб духоўным выхаванні Святланы Жылевіч з Наталляй Станкевіч, аспірантам сацыяльнай філасофіі, аўтарам рыбрыкі «Псіхалогія і вера» на сайце http://catholic.by.
ХІІ Звычайная Нядзеля
На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
vу панядзелак, аўторак, пятніцу - святая Імша ў 18.00
vу сераду, суботу – святая Імша у 10.00
vу чацвер– святой Імшы ў капліцы не будзе
vу нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
у літургіі успамінаем:
v24.06. – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля
v27.06. – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
v28.06 – успамін Беззаганнага Сэрца НПМ
v29.06. – урачыстасць свв. Пятра і Паўла
27 чэрвеня – дзень малітвы аб святасці святароў.
у нашай парафіі адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
28 чэрвеня – свята парафіі ў Оршы (парафія, якая будуе касцёл), 29 чэрвеня – парафіяльнае свята ў Шклоўскай парафіі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)
У бліжэйшую пятніцу, 27 чэрвеня 2014 г., будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 57-м пленарным пасяджэнні 17 чэрвеня ў Мінску.
Шчыра запраем далучыцца да супольнай малітвы, якая адбудзецца падчас святой Імшы а 18.00
Кіраўніцтва Рымска-каталіцкай парафіі
Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі
Дыяцэзіяльны Біскуп – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (з 2007г.)
Настаяцель (адміністратар) парафіі – кс. Андрэй Кеўліч(дэкрэт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад № 38/д/ 13 ад 27 верасня 2013г.
Старшыня камітэту – Цягуновіч Мар’ян Эдуардавіч (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Намеснік старшыні - Цягуновіч Таццяна Анатольеўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Сакратар - Раемская Яўгенія Іосіфаўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Скарбнік - Цягуновіч Таццяна Анатольеўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Рэвізійная камісія: Зязюліна Аліна Антонаўна, Гогалева Лілія Мечыславаўна, Берэснева Данута Іванаўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)