20 ліпеня пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, Пантыфік адзначыў, што “з заклапочанасцю” ўспрыняў навіны, якія прыходзяць з хрысціянскіх супольнасцяў у іракскім Масуле і іншых частак Блізкага Усходу.
Парафіяльны бюлетэнь Emmaus - лісток, у якім можна будзе знайсці парафіяльныя абвесткі, навіны з жыцця Касцёла, нядзельнае Евангелле з кароткім разважаннем, а таксама іншую спадзяемся – карысную інфармацыю для нашай духоўнасці.
“Emmaus” - так называлася невялікая мясцовасць недалёка ад Ерусаліма, у дарозе да якой вучні Хрыста сустракаюць Уваскрослага. Мы прагнем, каб і нашая невялікая парафіяльная супольнасць стала асяродкам, у якім кожны чалавек, які шукае Бога, мог Яго знайсці сярод нас.
Архіў нумароў:
№17 ад 1 чэрвеня 2014г.
№16 ад 25 мая 2014г.
№15 ад 18 мая 2014г.
№15 ад 18 мая 2014г.
№14 ад 11 мая 2014г.
№12 ад 27 красавіка 2014г.
№11 ад 20 красавіка 2014г.
№10 ад 13 красавіка 2014г.
№9 ад 6 красавіка 2014г.
Паважаны наведвальнік сайта Kasciol.by!
Дзякуем Вам за тое, што Вы з намі. Дзякуем за Вашу цікавасць да жыцця Каталіцкага Касцёла ў нашым горадзе. Мы рады працаваць для Вас і дапамагаць Касцёлу быць да Вас бліжэй, а Вам быць бліжэй да Касцёла.
Парафія Маці Божай Бялыніцкай - невялікая супольнасць, якая нажаль, на сённяшні дзень патрабуе сродкаў, каб здзяйсняць рамонтныя працы, звязаныя з арганізацыяй нармальнага месца малітвы.
Дзякуючы людзям добрай Волі ў 2014г. нам удалося набыць будынак, які мы прыстасоўваем пад нармальную каталіцкую святыню.
Вось так выглядаў будынак першапачаткова:
Вось так плануем што ён будзе выглядаць у перспектыве:
Калі жадаеце падтрымаць нашую супольнасць матэрыяльна, запрашаем скласці ахвяраванне на ніжэйпададзеных рэквізіты:
Наш банкаўскі рахунак:
Религиозная община “Римско-католический приход Матери Божьей Белыничской г. Горки”
пер. Володарского 10, г.Горки, 213410 Могилевская обл .
р/с BY79 AKBB 3015 0310 1356 7730 0000 в ЦБУ № 708 г.Горки ф-ла № 714 АСБ
« Беларусбанк» г.Кричев код АКВВY21714
УНП 700843630 ОКПО
Таксама адносна ахвяраванняў можна звязацца з душпастырам нашай парафіі - кс. Андрэй Кеўліч (+37529 880 99 19), Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
13 ліпеня мы атрымалі вусны адказ ад Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб тым, што было разгледжана пытанне аб неабходнасці стварэння асобнага літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.
Як паведамлялася раней, нядаўна з аблвыканкаму мы атрымалі ліст аб тым, што ўжо прынята рашэнне аб урэгуляванні юрыдычнага статусу нашай парафіяльнай супольнасці.