^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 04 Январь 2021 14:24

Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

3 студзеня 2020 г., у дзень, калі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу споўнілася 75 гадоў, Папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі.

У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі”.

 

Біскуп Казімір Велікаселец, які ў 1984 г. скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, з 1999 г. з’яўляецца дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. У маі 2020 г., нягледзячы на дасягненне іерархам 75-гадовага ўзросту, папа Францішак дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі наступныя прынамсі два гады.

 

Апостальскі Адміністратар (administrator apostolicus) прызначаецца Пантыфікам для кіравання Апостальскай адміністратурай або для часовага выканання абавязкаў біскупа вакантнай ці занятай дыяцэзіі, часткі дыяцэзіі або прыраўнаванага да дыяцэзіі мясцовага Касцёла.

 

Прававы статус Апостальскага Адміністратара падрабязна ўсталёўваецца ў папскай пастанове аб прызначэнні на пасаду. Апостальскі Адміністратар для дыяцэзіі прызначаецца толькі тады, калі маюць месца сур’ёзныя перашкоды для кіравання ёю або адбываецца ўтварэнне новай дыяцэзіі. Калі Апостальскі Адміністратар прызначаецца для занятай дыяцэзіі, то паўнамоцтвы дыяцэзіяльнага біскупа і яго генеральнага вікарыя прыпыняюцца.

 

Запрашаю маліцца за арцыбіскупа Тадэвуша, які застаецца ў нашай архідыяцэзіі як Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі на пенсіі, а таксама за новапрызначанага апостальскага Адміністратара біскупа Казіміра, каб імкнуўся быць адданым Пастырам, верным Богу і людзям.

 

Малітва за Касцёл

Езу Хрыстэ, Касцёл святы – гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў.

Дай Касцёлу пастаянную жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё спазнаць і ўсё добрае захаваць у кожным часе і ва ўсіх абставінах.

Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць – асабліваю рысаю, справядлівасць – хлебам штодзённым, мужнасць у справах – вернасцю, малітва – адпачынкам, радасць – узнагародаю.

Просім Цябе, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.

 

Малітва за біскупа

Божа, Пастыр і Кіраўнік усіх верных, з міласцю паглядзі на свайго слугу [імя біскупа], якога Ты прызначыў Пастырам Касцёла, хай словам і прыкладам уносіць уклад у дабро тых, каго ён вядзе, каб разам з даверанай яму паствай дасягнуў жыцця вечнага. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Прочитано 444 раз Последнее изменение Понедельник, 04 Январь 2021 15:10

Наведвальнікі

6362031
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1087
1539
1087
6351069
19590
49607
6362031
Your IP: 44.201.97.138
Server Time: 2024-09-15 14:12:02
Счетчик joomla