Падчас працаў па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна ў Вільні, якія вяліся са студзеня 2017 года, былі выпадкова знойдзены пахаванні. У выніку праведзеных даследванняў пацвердзілася прыналежнасць знойдзеных парэшткаў удзельнікам вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якія былі пакараныя смерцю на Лукішскай плошчы.
Паўстанне 1863–1864 гг. засталося ў памяці нашых народаў як сімвал самаахвярнага змагання за грамадзянскія правы і рэлігійную свабоду.
Праграма цырымоніі перапахавання:
8.30 — вынас трунаў з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання з унутранага двору Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх на плошчу перад віленскай катэдрай
8.40 — унос трунаў у катэдральную базыліку святога Станіслава і святога Уладзіслава
9.00 – 11.30 — грамадзянскае развітанне
11.45 — прыбыццё ў катэдру афіцыйных асоб і замежных дэлегацый
12.00 — святая Імша ў катэдральнай базыліцы святога Станіслава і святога Уладзіслава, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Мітрапаліт Віленскі Гінтарас Грушас з удзелам духавенства з Літвы, Польшчы і Беларусі. На плошчы перад катэдрай будзе арганізавана відэатрансляцыя святой Імшы
13.20 — вынас трунаў з катэдральнай базылікі і выхад жалобнай працэсіі на могілкі Роса
14.00 — працэсія спыніцца каля Вострай Брамы, дзе адбудзецца спеў антыфоны «Тваёй абароне аддаемся, святая Багародзіца» на літоўскай, польскай і беларускай мовах
14.30 — прыбыццё працэсіі на могілкі Роса
14.40 — унос трунаў з парэшткамі ў капліцу на могілках, апошняе развітанне і даручэнне спачылых Божай міласэрнасці
З 16.00 капліца на могілках Роса будзе адкрыта для ўсіх наведвальнікаў.
Паводле https://catholic.by/