^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Среда, 27 Сентябрь 2017 08:57

Парафіяльнае свята 2017

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

23 верасня ў нашай супольнасці адбылося святкаванне парафіяльнага фэсту у гонар Маці Божай Бялыніцкай.

 

Урачыстую адпустовую Імшу ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

 

Так як і ў мінулыя гады, да супольнай малітвы далучыліся і святары: кс. Віталій Маргуноў, пробашч Магілёўскай конкатэдры, кс. Аляксандр Шупенька, душпастыр Шклова, Фашчаўкі і Княжыцаў, а. Гжэгаж з Чавусаў, кс. Андрэй Яркавец і кс. Канстанцін Карака з Бабруйску,  кс. Павел Адамовіч, душпастыр Крычава і Мсціслава, якія разам са сваімі вернікамі прыехалі на свята ў Горкі.

 

 

У гаміліі, разважаючы пра сутнасць шанавання абразоў, біскуп падкрэсліў, што мэта свята ў гонар Бялыніцкай Маці Божай ці іншага абраза – не проста ўшанаванне канкрэтнай выявы, а магчымасць глыбей засяродзіцца на пабожных пачуццях, вызваліць у сваё свядомасці месца для думак, скіраваных да Бога. Біскуп заклікаў не баяцца шукаць Бога ў сваім жыцці, нягледзячы на тыя цяжкасці і супярэчанасці, якія існуюць ў нашай рэальнасці.

 

Пасля Імшы вернікаў чакаў музычны падарунак – выступ гурта “Рэха”, а таксама невялікі пачастунак.

 

Фотарэпартаж: www.horki.info

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 2084 раз Последнее изменение Пятница, 29 Сентябрь 2017 13:25

Наведвальнікі

6405807
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
425
1482
425
6394221
19097
44269
6405807
Your IP: 44.222.134.250
Server Time: 2024-10-13 09:25:04
Счетчик joomla