^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Четверг, 17 Ноябрь 2016 21:26

Нашае мінулае: Міхаіл Іванавіч Янкоўскі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХІХ ст. без сумненняў, з’яўляецца вельмі сімвалічнымі для беларускага грамадства. Спробы барацьбы за свабоду, бо… былі людзі з вялікай літары, якія не пабаяліся сказаць “Не будзем цярпець!”, “Колькі можна!, якія не пабаяліся выцярпець розныя ліхаценні, якія і сёння даюць нагоду для гонару за сваю Айчыну… Сярод іх -  Міхаіл Іванавіч Янкоўскі, удзельнік паўстання 1863г, вядомы вучоны, селекцыянер, натураліст, археолаг.

 

Нарадзіўся Міхаіл Іванавіч 24 верасня 1842 у мястэчку Тыкоцін (горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Бербжы і Нарава) у каталіцкай сям’і Яна і Альжбеты з роду Венцкоўскіх.

Паступіў у Горы-Горацкі Земляробчы Інстытут.

 

 

NIAB LA 3257 1 53 003dУ красавіку 1863г. прыняў удзел у паўстанні супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай) у межах 1772 г.  Разам з іншымі студэнтамі ваяваў у атрадзе пад кіраўніцтвам Людвіка Звяждоўскага, якому ўдалося захапіць горад Горкі, але пасля быў разбіты царскім войскам.

 

У верасні 1863г. прыгавораны да 8 год катаргі ў Сібіры з пазбаўненнем усіх шляхецкіх прывілеяў з канфіскатай маёмасці. Падчас шляху да месца катаргі абмарозіў ступні.

 

У 1866г. паводле царскай амністыі час катаргі быў зменшаны ў два разы.

 

У 1868г. пасля чарговай амністыі дзякуючы магчымасці “вольнага пасялення” у межах Усходняй Сібіры ўладкаваўся на працу на залатых прыісках ракі Алёкмы, прытокі Лены.

 

 

У 1872г. Міхаіл Іванавіч па запрашэнні заолага Бенедыкта Дыбоўскага вырушае на Дальні Усход у складзе навуковай экспедыцыі, якая працягваецца да 1874г.

 

Вясной 1874 год Янкоўскі станоцца кіраўніком залатога рудніка на выспе Аскольд. Там ён распачаў добрую гаспадарчую дзейнасць: барацьба з браканьерствам, забарона адстрэлу пятністых аленяў, пачаў гадоўлю фазанаў.

 

 

У 1877г. з яго ініцыятывы і падтрымцы на выспе была ўсталявана станцыя назірання за надвор’ем, вынікі працы якой Міхаіл Іванавіч дасылаў у Пулкаўскую абсерваторыю.

 

 

10У 1879г. Янкоўскаму вярнулі дваранскія правы, пасля чаго ён разам з сям'ёй і з сябрам-аднадумцам Фрыдольфам Гекам перасяляецца на паўвыспу Сідзімі, дзе яму ўдаецца 321 дзесяціну зямлі, і яшчэ 7375 дзесяцін ён узяў у арэнду. Менавіта там распачынае шырокую сельскагаспадарчую дзейнасць: гадоўля пятністых аленяў, заснаванне першай у свеце плантацыі жэньшэня, каневодства (была выведзеная ім новая парода, адмыслова прыстасаваная да дальнеўсходніх умоў).

 

Нягледзячы на велізарную занятасць па гаспадарцы, Міхаіл Іванавіч займаўся і геаграфіяй, энтамалогіяй, арніталогіяй, археалогіяй. Ім, м.інш. была адкрыта стаянка дагістарычнага чалавека, апублікаваныя шматлікія артыкулы, прысвечаныя геаграфіі і біялогіі Усурыйскага края, адкрыты новыя віды насякомых, птушак, раслін.

 

У 1889г. ахвяраваў сродкі на будоўлю музея Супольнасці вывучэння Амурскага края.

 

У 1906г. выехаў ва Уладзівасток, дзе займаўся кнігагандлем, а таксама удзельнічаў у кушнерскім прадпрыемстве фірмы «Жуклевіч, Янкоўскі і Ко».

 

У 1908г. перенёс моцнае запаленне лёгкіх, і паводле рэкамендацый лекараў пераехаў на жыхарства ў Семіпалацінск, а пасля ў Сочы.

 

8Памёр 10 кастрычніка 1912г. Вялікія дасягненні гэтага чалавека сімвалічна знайшлі памяць у надпісе на дошцы, устаноўленай у адной з вёсак, якая паўстала на Дальнім Усходзе дзякуючы непасрэднай падтрымцы Міхаіла Іванавіча: “Ён быў дваранінам у Польшчы, катаржнікам у Сібіры, знайшоў прытулак і славу ва Ўсурыйскім краі. Зробленае ім  - прыклад будучым гаспадарам зямлі.”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выкарыстаная літаратура:

Старонка, прысвечаная роду Янкоўскіх да Далёкім Усходзе: http://www.jankovskie.com

Янковский, Михаил Иванович, у: https://ru.wikipedia.org/wiki/Янковский,_Михаил_Иванович

В. Янковский, Нэнуни-четырёхглазый. Повесть, Ярославль 1979

Нэнуни. Дальневосточная одиссея, 2012

Кушнарева Т.К. «Янковские» Владивосток. Издательство ВГУЭС. 2008

Прочитано 1899 раз Последнее изменение Четверг, 17 Ноябрь 2016 22:05

Наведвальнікі

6537119
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
238
5550
7886
6527896
8072
9690
6537119
Your IP: 18.97.9.174
Server Time: 2025-02-06 21:30:11
Счетчик joomla