Напачатку свята мы прывіталі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB перад капліцай. Ад імя ўсёй каталіцкай супольнасці Горак прамовілі Таццяна Анатольеўна з мужам Мар’янам Эдуардавічам.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/232-vyaliki-fotarepartazh-z-asvyachennya-kaplitsy#sigProGalleria5ea34663b0
Затым з парафіяльнага дома адбылася працэсія на ўваход. Уваходзячы ў капліцу, мы асаблівым чынам прасілі заступніцтва Богародзіцы ў Бялыніцкай іконе.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/232-vyaliki-fotarepartazh-z-asvyachennya-kaplitsy#sigProGalleria285769af2e
Пасля прывітальнага слова кс. Андрэя адбылося асвячэнне сцен капліцы і вернікаў. “Асвяці гэтую ваду сваім благаслаўленнем, каб акрапленне нас і сцен гэтай святыні было знакам успаміну сакрамэнту хросту, праз які, абмытыя з граху, мы сталіся ў Хрысце святыняй Твайго Духа. Учыні, каб з усімі братамі, якія будуць у гэтай капліцы здзяйсняць святыя сакрамэнты, мы дасягнулі нябеснага Ерузалема.” – менавіта такія словы малітвы гучалі з вуснаў біскупа Аляксандра. “Бог, Айцец міласэрнасці, няхай заўсёды прысутнічае ў гэтым доме малітвы, а ласка Духа Святога няхай ачысціць жывую святыню, якой мы з’яўляемся.”- заклікаў іерарх, а удзельнікі Літургіі адказалі “Амэн”, г.зн. “Няхай так станецца!”
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/232-vyaliki-fotarepartazh-z-asvyachennya-kaplitsy#sigProGalleria0bc9fa87cb
Непасрэдна пасля гаміліі і Вызнання веры распачалася наступная частка асвячэння нашага новага месца малітвы - благаслаўленне алтара. Асаблівым чынам неяк у сэрцы рэхам адгукаліся словы малітвы, якую прамаўляў біскуп: “Просім Цябе, Божа, прымі нашыя малітвы праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі Панны ў Бялыніцкай іконе і ўсіх святых і ўчыні, каб гэты алтар стаў месцам, дзе здзяйсняюцца вялікія таямніцы збаўлення. Няхай сюды Твой народ прыносіць Табе дары, прадстаўляе свае жаданні і ўзносіць просьбы ў духу глыбокай пабожнасці і з сыноўскім даверам.”
Пасля падрыхтоўкі алтара для літургіі адбылося асвятленне капліцы – урачыстае запальванне свечак на алтары і уключэнне усяго святла ў новым месцы малітвы. “Няхай у Касцёле яснее святло Хрыста, каб усе народы пазналі праўду” – заклікаў біскуп Аляксандр.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/232-vyaliki-fotarepartazh-z-asvyachennya-kaplitsy#sigProGalleria22e78718bf
Вельмі хвалюючым момантам падчас святочнай Эўхарыстыі стаў момант працэсіі з дарамі, тым больш што рабілі мы гэта ўпершыню.
На заканчэнне святой Імшы парафіяне шчыра падзякавалі біскупу Аляксандру. Святар парафіі падзякаваў усім удзельнікам Літургіі, а біскуп асаблівым чынам выказаў словы ўдзячнасці кожнаму, хто прычыніўся да паўстання нашай капліцы.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/232-vyaliki-fotarepartazh-z-asvyachennya-kaplitsy#sigProGalleria9a87013885
Пасля адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, і, напэўна, ўпершыню за многія гады горацкія каталікі і госці парафіі змаглі прайсці за Хрыстом ва ўрачыстай працэсіі вакол капліцы, славячы Бога гімнам “TeDeum...” Потым быў падпісаны памятны дакумент аб асвячэнні капліцы.
Але на гэтым святкаванне не скончылася – наперадзе быў яшчэ і сумесны пачастунак, а таксама музычны выступ моладзі з Магілёва, падчас якога кс. Андрэй з Мар’янам Эдуардавічам, старшынёй парафіяльнага камітэту, уручылі Лісты падзякі для асоб, якія асаблівым чынам адзначыліся падчас трывання рамонтных прац.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/232-vyaliki-fotarepartazh-z-asvyachennya-kaplitsy#sigProGalleria7bcb9bd5cf