Вы здесь: Home
У Вялікую пятніцу Касцёл успамінае муку і смерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста, таму хрысціяне павінны душою і сэрцам яднацца з Касцёлам у адзначэнні гэтага дня, які з’яўляецца найважнейшым у справе іх адкуплення. Хрысціяне павінны асаблівым чынам разважаць пра муку і смерць Езуса Хрыста, абуджаць у сабе найбольшую любоў да Яго і адчуваць вялікі боль за тое, што нашыя грахі прынеслі Збаўцy столькі пакутаў.
Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць найменне «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”.
Дарагія, нажаль сітуацыя ў свеце з пандэміяй дастаткова напружаная. Разумею, што хтосьці не зможа прыйсці ў касцёл, каб асвяціць велікодныя стравы.