РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 11 сакавіка – святая Імша ў 16.00.
- Сёння, у ІІІ Нядзелю Вялікага Посту традыцыйна ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы CARITAS – каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца асаблівым чынам дапамогай асобам хворым, якія патрабуюць нашай падтрымкі.
- Вялікі Пост - асаблівы час, калі мы рыхтуемся да Пасхі Хрыстовай – самага галоўнага свята для ўсіх хрысціян. Запрашаем да супольнай малітвы, а таксама практыкавання добрых учынкаў міласэрнасці, паводле закліку Збаўцы “Што зробіце аднаму з гэтых найменшых, Мне зробіце…” Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах.
- Для таго, каб плённа перажыць час Вялікага Посту, 7 і 8 сакавіка (серада, чацвер) у нашай супольнасці адбудуцца велікапостныя рэкалекцыі – адмысловыя духоўныя практыкаванні, мэта якіх – паглыбіць нашую веру, узмацніць надзею, павялічыць любоў. Правядзе іх для нас кс. Віталій Дабраловіч, Дырэктар Нацыянальнага “Карытас”.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай; Шчыра запрашаем да супольнай малітвы!
- У пятніцу – пасля святой Імшы а 18.00 – разважанне Крыжовага Шляху. У нядзелю ў 15.30 – Песні Жальбы
- 11 сакавiка у нашай парафii адбудзецца прэзентацыя выставы Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці ... Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў і ўяўляе асноўныя праблемы сучаснага свету па пытаннях жыцця і сям'і, а таксама шляхі выхаду з іх. Прадстаўляць выставу будзе супрацоўнік Дабрачыннага Фонду "Адкрытыя сэрцы".
- Просьба аб малітве ў інтэнцыі рамонтных прац, якія з Божай дапамогай павольна працягваюцца, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
- Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!