ü у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
ü у аўторак, чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
ü у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
- 4 сакавіка – успамін св. Казіміра – парафіяльнае свята ў магілёўскай парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі (капліца на каталіцкіх могілках)
- у сераду – малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай
- у пятніцу – Крыжовы Шлях у інтэнцыі парафіі.
- Традыцыйна ў ІІІ Нядзелю Вялікага Посту адбываецца збор ахвяраванняў на патрэбы арганізацыі “Карытас” нашай архідыяцэзіі, якая займаецца дабрачыннасцю і дапамогай людзям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуючы “Карытас” мы атрымалі для нашай парафіі м.інш. арган, плітку для падлогі ў будучую капліцу і іншыя рэчы. Шчыра запрашаем далучыцца да збору ахвяраванняў для “Карытас”, які адбудзецца ў наступную нядзелю, 8 сакавіка, падчас кожнай святой Імшы.
- Запрашаю да малітвы ў інтэнцыі рамонтаў, якія праводзяцца на дадзены момант у будучай капліцы. На дадзены момант, як можна заўважыць, праводзяцца працы па ўсталяванні газапроваду. Шчыра дзякую кожнаму, хто дапамагае па меры сваіх магчымасцяў.
- Прашу таксама аб малітве за ўсіх людзей, парафіі і арганізацыі, якія дапамагаюць нашай супольнасці.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)