- У бліжэйшыя дні ў літургіі ўспамінаем:
заўтра, 2 лютага – свята Ахвяравання Пана (Грамніцы). Свята Ахвяравання Пана традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету (Лк 2, 22-39). Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго (пар. Мц 5, 17). Гэтае свята, вядомае яшчэ з хрысціянскай старажытнасці, заўсёды мела падвойны характар, бо яно адначасова з’яўляецца і святам Пана, і адным з найбольш папулярных марыйных святаў. Ва ўсходняй традыцыі яно называецца «Стрэчаннем», бо ў дзень, калі Марыя з Юзафам прынеслі Дзіцятка Езуса ў святыню, Месія ўпершыню сустракаецца са сваім народам. Згодна з апавяданнем евангелістаў, першымі людзьмі, якія сустрэлі Пана, пазнаўшы ў маленькім Дзіцятку самога Хрыста, былі прарок Сімяон і старая ўдава па імені Ганна, якая няспынна прабывала ў святыні.
3 лютага – успамін св. Блажэя. Св. Блажэй быў біскупам у Сэдасце, у Арменіі. Пасля цяжкіх мукаў быў забіты прыблізна ў 316 годзе. Ушаноўваецца як апякун у хваробах горла.
5 лютага – успамін св. Агаты. Св. Агата (235-251) пасля прыняцця хросту пастанавіла жыць у чыстасці. Маладая дзяўчына, якая, прагнучы захаваць чыстасць і вернасць Хрысту, прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі на Сіцыліі каля 250 г. Праз год пасля яе смерці адбылося вывяржэнне вулкана Этна. Патокі лавы пагражалі знішчыць увесь горад, але яны спыніліся, калі жыхары Сіцыліі, просячы ў малітвах заступніцтва Агаты, паклалі на іх шляху вэлюм, што належаў святой. Дзякуючы гэтаму цуду Агату пачалі лічыць апякункай, якая ахоўвае ад пажараў. Яе культ хутка распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле, а імя святой згадваецца ў Рымскім Каноне. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца «хлеб святой Агаты», а таксама вада і студні.
ü 6 лютага – успамін свв. Паўла Мікі і паплечнікаў.Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Ўсходу, якія панеслі смерць за веру.
- Расклад багаслужэнняў у бліжэйшыя дні:
- у панядзелак – 10.00 і 18.00
- у пятніцу – у 18.00
- у суботу – 10.00
- у наступую нядзелю – 10.00 і 16.00.
- Просьба аб малітве за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіяльнай супольнасці, а таксама ў інтэнцыі тых прац, якія на дадзены момант вядуцца ў нашай будучай капліцы. Шчыра ўсім дзякую за падтрымку і дапамогу ў гэтай справе!
- Рыхтуемся да душпастырскай візітацыі нашых сем’яў – просьба да ўсіх жадаючых звяртацца да кс. Андрэя, каб запісацца.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)